Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 23 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рада Эўропы да вызваленьня Андрэя Клімава паставілася зь недаверам
11:06, 02/04/2002

Адмена сьмяротнага пакараньня, вызваленьне палітычных апанэнтаў рэжыму, пашырэньне правоў парлямэнту, зьмена выбарчага заканадаўства – вось асноўныя патрабаваньні, якія Беларусь павінна выканаць для нармалізацыі стасункаў з Радай Эўропы. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве дэпутата германскага бундэстага, дарадцы Рады Эўропы па справах Беларусі Вольфганга Бэрэндта. Заява зроблена ў сувязі з вызваленьнем дэпутата Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Андрэя Клімава й распаўсюджана па каналах нямецкіх інфармацыйных агенцтваў. З заявы вынікае, што пакуль для Эўропы застаецца незразумелым, ці зьяўляецца вызваленьне Клімава пачаткам палітычных зьменаў у Беларусі ці гэта толькі адзінкавы пазытыўны крок.

Вольфганг Бэрэндт вітае вызваленьне Андрэя Клімава, але ў той самы час адзначае, што яно азмрочана шэрагам абставінаў. Паралельна с вызваленьнем аднаго апанента рэжыму за ўдзел у хоць і несанкцыянаваных, але мірных вулічных шэсьцях, былі затрыманыя й дастаўленыя ў турмы дзясяткі іншых апанентаў. Усё гэта – прыклад старой вядомай палітыкі – крок наперад, два крокі назад.

Гэта датычыць і працэсу над выкрадальнікамі й забойцамі апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Пазытыў у тым, што ня быў вынесены сьмяротны прысуд, а негатыў у тым, што Менск па-ранейшаму не пайшоў на сустрэчу патрабаваньням Захаду адносна высьвятленьня прычынаў зьнікненьня Завадзкага. Судовыя паседжаньні, насуперак міжнародным нормам, праходзілі за зачыненымі дзьвярыма.

Эўрапейскі парлямэнтар заклікае заходніх палітыкаў зьвярнуць увагу на надыходзячыя ў красавіку паседжаньні беларускага “парлямэнту”. На іх павінны абмяркоўвацца новыя заканадаўчыя акты. Сярод якіх пашырэньне правоў парлямэнту, новы закон аб СМІ.

Некаторыя заходнія палітыкі й палітолягі па-ранейшаму выказваюць надзеі на фактар расейскага ўплыву на палітычны курс беларускага кіраўніцтва. Як піша на старонках нямецкага Die Welt вядомы амэрыканскі палітычны дзеяч, а зараз выкладчык Унівэрсытэту Джона Гопкінса ў Вашынгтоне Зьбігнеў Бжэзінскі, “у сувязі з тым, што Расея мае моцны ўплыў на Беларусь, Маскве варта было б садзейнічаць дэмакратычнаму пераходу Беларусі да сапраўднай незалежнасьці. Архаічны нэасавецкі рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць месца сапраўднай дэмакратыі”, -- паведамляе Радыё Свабода.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: