Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З пачатку году квартплата павялічылася ў 2,74 разоў 11:08, 02/04/2002
У сакавіку 2002 году ў Беларусі працягваўся рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Зноў рэзка павялічылася квартплата (плата за тэхабслугоўваньне, калі кватэра прыватызаваная) - на 43,8 адсоткі (з 22,43 да 32,26 рублёў за квадратны мэтар агульнай плошчы), пры тым, што яна ўжо павялічвалася на 82,2 адсоткі.
На 20 адсоткаў павялічыўся кошт ацяпленьня (у Менску тарыф вырас з 170,5 да 204,7 рублёў за квадратны мэтар агульнай плошчы), на столькі сама – гарачай вады (з 6.269,9 да 7.523,9 рублёў за адну гігакалёрыю цеплавой энэргіі на падагэў вады), паведамляе БелаПАН. На 4,1 адсоткі павялічылася плата за карыстаньне ліфтам (з 107,25 да 111,65 рублёў на чалавека), на 2,9 адсоткі - за газ (з 269,2 да 277 рублёў на чалавека), халодную ваду й каналізацыю (з 92,1 да 94,8 рублёў за кубічны мэтар).
З пачатку году квартплата павялічылася ў 2,74 разы (за ўвесь 2001 год - на 38,5 адсоткі), ацяпленьне падаражэла на 38,3 адсоткі, гарачая вада - на 38,2, электраэнэргія - на 25, халодная вада й каналізацыя - на 12,2, вываз і абяшкоджваньне сьмецьця - на 9, газ - на 7,1, плата за карыстаньне радыёкропкай павялічылася на 10,3 адсоткі, ліфтам - на 9.