Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 23 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Толькі 4 беларускія самалёты адпавядаюць міжнародным стандартам
11:10, 02/04/2002

З 1 красавіка шэрагу краін Эўразьвязу забаранілі прымаць самалёты, якія не адпавядаюць міжнародным патрабаваньням па ўзроўні шуму й экалягічнай бясьпекі. Сярод нацыянальных авіякампаніяў найбольш пацярпелых ад абмежаваньняў і беларуская “Белавія”. Спэцыялісты тлумачаць сытуацыю нежаданьнем беларускіх уладаў набываць тэхніку сусьветных лідэраў авіябудаваньня і арыентацыяй выключна на расейскіх вытворцаў. З усіх бартоў нацыянальнага авіяпарку толькі чатыры самалёты Ту-154М адпавядаюць патрабаваньням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай арганізацыі (ІКАО) па ўзроўні шуму. Гэтыя абставіны істотна паўплываюць на працу кампаніі “Белавія”, сьцьвярджае Радыё Свабода.

Са словаў аднаго з супрацоўнікаў кампаніі, некаторыя рэйсы ўжо адмененыя. Напрыклад, у Вену, Бэрлін і Франкфурт, у Парыж палёты будуць ажыцьцяўляцца да 22 красавіка, няпэўны тэрмін будуць ажыцьцяўляцца палёты ў Шэнан, Лёндан і Рым.

Сем самалётаў Ту-134, чатыры Ту-154Б і каля двух дзясяткаў Іл-76 ужо не прымаюцца ў аэрапортах краін Эўразьвязу. Праз 4 гады такі самы лёс чакае і Ту-154М.

Напярэдадні першы намесьнік старшыні Дзяржкамавіяцыі Вадзім Мельнік упершыню выказаўся за неабходнасьць набыцьця амэрыканскіх “Боінгаў” і пры гэтым абумовіўся, што гэта ягонае асабістае меркаваньне як спэцыяліста. Аднак рэальных прапановаў на ўрадавым узроўні пакуль няма.

Пакуль дзяржаўная пазыцыя па гэтым пытаньні няпэўная, тысячы беларусаў цікавяцца пэрспэктывамі адпачынку за мяжой. Аднак, падобна на тое, што і лёс чартарных праграмаў знаходзіцца пад вялікім пытаньнем. Паводле словаў кіраўніка турыстычнага бюро Latinserviss Марыі Рацэне, чартарныя рэйсы пакуль абяцаюць пакінуць. Адсносна турыстычных перавозак “Белавія” больш-менш адпавядае патрабаваньням. Аднак больш зразумелай сытуацыя павінна стаць пасьля выставы “Турбізнэс”, якая пройдзе ў Менску 11-14 красавіка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: