Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьміцер Бандарэнка атрымаў штраф за сьвяткаваньне Дня Волі 11:12, 02/04/2002
Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес сёньня пастанову аштрафаваць каардынатара Хартыі’97 Зьмітра Бандарэнку на суму ў 20 мінімальных заробкаў (200 даляраў ЗША) за ўдзел у мірнай акцыі апазыцыі ў Дзень Волі 24 сакавіка. Зьмітра Бандарэнку прызналі віноўным у парушэньні артыкула 167.ч.1 КаАП (удзел у несанкцыянаваных грамадзкіх мерапрыемствах, мітынгах, шэсьцях).