Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 23 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску затрымалі здымачную групу НТВ
11:13, 02/04/2002

У Менску была затрыманая здымачная група НТВ, якая здымала ля будынку адной зь менскіх калёніяў на вуліцы Кальварыйскай. Здымачная група НТВ у момант затрыманьня брала інтэрвію ў жонкі былога рэктара Гомельскага мэдычнага інстытута Юры Бандажэўскага, які ўтрымліваецца ў гэтай калёніі. Па абвінавачваньню ў хабарніцтве ён быў асуджаны да васьмі гадоў турмы. Дырэктар прадстаўніцтва НТВ ў Менску Павал Селін, апэратар Канстанцін Марозаў і асыстэнт Зьміцер Давыдзенка вымушаныя былі даць пісьмовыя тлумачэньні датычна відэаздмак, пасьля чаго іх адпусьцілі.

Як паведаміў прэсаваму цэнтру Хартыі дырэктар прадстаўніцтва НТВ Павал Селін, здымачная група мела намер узяць інтэрвію у Галіны Бандажэўскай ля сьцен калёніі, бо жанчына прыехала з Гомлі на сустрэчу з мужам. Як сьцьвярджае Павал Селін, відэакамера “разважліва” была накіраваная ў супрацьлеглы ад калёніі бок вуліцы, і наогул здымка праходзіла 150 мэтрах ад плоту турмы. Аднак у той момант, калі апэратар здымаў Галіну Бандажэўскую, якая накіроўвалася да брамы калёніі, да супрацоўнікаў НТВ выйшаў намесьнік начальніка калёніі падпалкоўніка Лось. Ён забраў у журналістаў дакумэнты і выклікаў міліцыю.

Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС, што прыехалі ў калёнію, выказалі намер сканфiскаваць у здымачный групы апаратуру. Калi ж журналiсты катыгарычна адмовiлiся аддаць сваю тэхнiку, мiлiцыянты паабяцалi выклікаць супрацоўнікаў КДБ і тыя, маўляў, “дакладна разьбяруцца як трэба”. Аднак на справе ўсё абмежавалася дачай пісьмовых тлумачэньняў і журналісты праз гадзіну пасьля затрыманьня, нарэшце, былі адпушчаныя. Павал Селін, камэнтуючы прэсаваму цэнтру Хартыі дадзены інцыдэнт, саркастычна адзначыў, што ён “рады за тое, якім чынам распрацаваная сыстэма аховы ў беларускіх калёніях. Ад яе ніхто не схаваецца. Ні той, хто знаходзіцца па той бок плоту, ні той, хто па гэты...”

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: