Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 34 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бацька Андрэя Зайцава працягвае высьвятляць абставіны сьмерці сына
11:05, 03/04/2002

Тры месяцы бацька памерлага Андрэя Зайцава – Юры Зайцаў і ягоны гомельскі адвакат Дзьмітры Іванішка імкнуцца высьветліць усе абставіны сьмерці Андрэя. Аднак іх спробы атрымаць інфармацыю натыкаюцца на адмову ці маўчаньне афіцыйных структураў. Затое, як паведамляеРадыё Свабода, не маўчаць сьведкі.

Адразу пасьля сьмерці Андрэя Зайцаў-старэйшы зьвяртаўся ва ўправу КДБ з патрабаваньнем даць адказ, хто з супрацоўнікаў управы вэрбаваў яго сына Андрэя у сакрэтныя інфарматары. Управа КДБ перадала заяву ў пракуратуру Савецкага раёну, якая нібыта высьвятляла прычыну сьмерці 24-гадовага Андрэя.

Пракуратуру, аднак, не цікавілі абставіны вэрбоўкі супрацоўнікам УКДБ Зайцава-малодшага. Яна не знайшла падставаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы з прычыны давядзеньня Андрэя да самагубства.

Зайцаў-старэйшы і ягоны адвакат Іванішка падалі пазоў у суд Савецкага раёну, але і суд ня стаў разглядаць справу. Спаслаўся на непадведамаснасьць.

Пазоўшчыкі падалі скаргу ў абласны суд. Тэрмін скончыўся, аднак адказу няма.

Вайсковы камісарыят, дзе Андрэй сустракаўся з супрацоўнікам УКДБ, даслаў адпіску: маўляў, бяз позвы нельга высьветліць, хто выклікаў Адрэя ў камісарыят.

Адвакат Іванішка зрабіў таксама запыт у “Гомельаблтэлеком” яшчэ 10 студзеня, каб высьветліць, каму менавіта належаў тэлефон і пэйджэр, якія атрымаў Андрэй для сувязі. Адказу дагэтуль няма. Ен вымушаны зараз зрабіць паўторны запыт і даслаць заказным лістом.

Адначасова Дзьмітры Іванішка пачаў праводзіць апытаньні сьведкаў, каб запісаць іх і ўсё-такі прымусіць пракуратуру ўзбудзіць крымінальную справу пра давядзеньне Зайцава да самагубства. У прыватнасьці, гомелец Андрэй Толчын засьведчыў, што асабіста дапамагаў Зайцаву запісаць на аўдыастужку размову з супрацоўнікам УКДБ.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: