Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гомельскія прадпрыемствы адпраўляюць рабочых у доўгатэрміновыя неаплочваемыя адпачынкі
11:02, 04/04/2002

На Гомельшчыне ўсё больш прадпрыемстваў адпраўляюць сваіх работнікаў у доўгатэрміновыя неаплочваемыя адпачынкі. Больш за 1000 работнікаў тлушчавага камбінату “адпачываюць” ужо тры месяцы. Гэта вымушаны, неаплочваемы адпачынак. Нядаўна на паседжаньні аблвыканкаму новае кіраўніцтва прадпрыемства прапанавала праграму выхаду з крызы. На гэта згодна падлікам спатрэбіцца 2,5 гадоў й 250 мільёнаў рублёў, неабходных для запуску вытворчасьці. Але паколькі на рахунку прадпрыемства грошай няма, а ёсьць толькі 20-мільярдавая крэдыторская запазычанасьць, то фінансавую падтрымку яму паабяцаў аказаць Гомельскі аблвыканкам. Канчатковы лёс прадпрыемства павінен вырашыцца на ўзроўні ўраду, перадае praca.by.

На Гомельскім заводзе “Крышталь”, як паведамляе “БДГ”, такі самы вымушаны адпачынак калектыву быў спынены: з Расеі нарэшце паступілі алмазы для апрацоўкі. Аднак прысланай колькасьці сыравіны хапіла толькі на два тыдні працы. І зноў прадпыремства застыла ў чаканьні, калі ж на міжурадавым узроўні дзьвюх краін вырашыцца пытаньне аб рэгулярнай пастаўцы алмазаў. Перашкодаю, як высьветлілася, сталі ўмовы аплаты ПДВ, якія робяць нявыгаднымі для кампаніі “АлРосса”, нягледзячы на падпісаную дамову, на пастаўку якуцкіх алмазаў на гомельскі “Крышталь”.

І зусім нядаўна да ліку “адпачываючых” не па сваім жаданьні далучыўся амаль палутаратысячны калектыў буйнейшага падпрыемства прамысловасьці Мозыру ААТ “Беларуськабель”, бо сыравіна, а гэта медзь для вытворчасьці кабельнай прадукцыі, набываецца ў Расеі, туды яшчэ нядаўна накіроўвалася і асноўная частка гатовай прадукцыі. Зараз прамысловасьць суседняй краіны адраджаецца, зьявіліся там і ўласныя вытворчасьці кабельнай прадукцыі, якая ў параўнаньні з нашай больш танная. Такім чынам, і гэты від тавару становіцца неканкурэнтаздольным і выцясьняецца з расейскага рынку.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: