Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сьледчая група Пракуратуры Рэспублікі Беларусь скончыла расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна былога загадчыка кафедрай нэўралёгіі й нэйрахірургіі Гомельскага дзяржаўнага мэдычнага інстытута (раней прарэктара па лекавай працы) Юры Янкелевіча.
Як паведамілі БелаПАН у прэсавым цэнтры пракуратуры, падчас праверкі высьветлілася, што Янкелевіч на пасадзе загадчыка кафедрай інстытуту знаходзіўся ў службовых дачыненьнях з былым рэктарам Юры Бандажэўскім і ў ліпені 1997 году і ў ліпені 1999 году “уступіў з апошнім у таемную змову аб сумесным незаконным прыняцьці ў сваю ўласнасьць грошай у замежнай валюце за судзеяньне ў паступленьні ў мэдычны інстытут дзяцей сваіх знаёмых ”. Так, паведамляецца, што ў ліпені 1997 году Янкелевіч атрымаў ад сям’і Ігнатчыкаў у якасьці хабару 7 тысяч даляраў ЗША за паступленьне ў ВНУ іх сына й дачкі, і пасьля перадаў грошы Бандажэўскаму. У ліпені 1999 году Янкелевіч, прызначаны загадам рэктара кіраўніком гомельскага шпіталю нэрвовых хваробаў, выкарыстоўваючы службовае становішча, паабяцаў доктару гэтага шпіталю Ігнатаву дапамагчы паступіць у Гомельскі мэдычны інстытут дачцэ знаёмых Ігнатава, і атрымаў за гэта 5 тысячаў даляраў. Па дамоўленасьці з былым рэктрам ВНУ згаданую суму той павінен быў атрымаць пасьля сканчэньня працы экзамэнацыйнай камісіі й паступленьня абітурыенткі ў мэдінстытут, паведамілі ў прэсавым цэнтры Пракуратуры. Давесьці да канца злачынства Янкелевіч быццам бы ня здолеў праз незалежныя ад яго абставіны: 13 ліпеня 1999 году Бандажэўскі быў арыштаваны.
Крымінальная справа адносна Янкелевіча накіраваная ў суд, адносна яго выбраная мера пакараньня – зьняволеньне пад варту.