Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Два тыдні працягваецца стыхійная забастоўка на прадпрыемстве лёгкага машынабудаваньня – адкрытым акцыянэрным таварыстве “Орша”. Бастуюць усе аддзелы заводу. Прычына забастоўкі – нявыплата заробку за апошнія два месяцы.
Як паведамляе Радыё Свабода, сярэдні заробак рабочага на гэтым прадпрыемстве сёньня не пераўзыходзіць 100 тысячаў рублёў, аднак саміх працоўных тут больш за дзьве тысячы. Таму адміністрацыі заводу дзеля поўнага разьліку са сваімі рабочымі давядзецца шукаць каля 170 мільёнаў рублёў. І пажадана тэрмінова, бо рабочыя настроеныя вельмі рашуча.
Паводле зьвестак сябраў Свабоднага прафсаюзу, удзельнікі забастоўкі нават не пусьцілі на прапрыемства работнікаў міліцыі, якіх кіраўніцтва выклікала для ўтаймаваньня.
Сёньня адміністрацыя прадпрыемства атрымае канкрэтныя патрабаваньні ініцыятараў забастоўкі. Аднак рабочыя цьвёрда вырашылі, што забастоўка будзе працягвацца, пакуль не пачнуцца належныя выплаты.