Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 45 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



26 красавіка – “Чарнобыльскі Шлях-2002”
11:18, 04/04/2002

Нацыянальны арганізацыйны камітэт “Чарнобыльскага Шляху-2002” выступіў са зваротам да беларускага народу, у якім заклікаў усіх, каму неабыякавыя праблемы Чарнобылю, прыняць удзел у “Чарнобыльскім Шляху – 2002”, які адбудзецца ў Менску 26 красавіка. Пачатак Шляху – 17.30 з плошчы Якуба Коласа. “Мы ўсе зьяўляемся закладнікамі рэжыму. Мы не жадаем імі быць. Мы хочам жыць. У свабоднай дэмакратычнай краіне. Свабоднымі і здаровымі. Наша выратаваньне ў нашых руках», - заклікаюць сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага Шляху-2002». Чытайце тэкст звароту цалкам.

Зварот Нацыянальнага арганізацыйнага камітэту “Чарнобыльскага Шляху – 2002” да беларускага народу

Чарнобыльская катастрофа закранула сваім жудасным крылом бадай ужо кожнага жыхара нашай краіны:

радыяцыйная сьмерць забрала за гэтыя гады ўжо больш за 200 тысяч жыцьцяў,

чвэрць тэрыторыі краіны забруджаная доўгатэрміновымі радыёнуклідамі,

на заражаных землях жыве 1,84 мільёна чалавек, з іх амаль 500 тысяч дзяцей і падлеткаў,

на тэрыторыях, дзе ўзровень радыяцыі вагаецца паміж 15 і 40 кюры, пражывае 140 тысяч чалавек, між тым, як у Расеі і Ўкраіне людзі з такіх раёнаў даўно адселеныя,

практычна ўсе жыхары Беларусі носяць у сабе радыёнукліды, якія атрымліваюць за кошт спажываньня мясцовых прадуктаў харчаваньня,

першасная інваліднасьць жыхароў краіны павялічылася з 1986 года на 50 адсоткаў, а колькасьць генэтычных адхіленьняў у нованароджаных – у 8 разоў, і ўсяго толькі 13-15 адсоткаў выпускнікоў школ могуць лічыцца здаровымі.

Але прэзыдэнт і ягоны ўрад ня кажуць і не даюць сказаць іншым усёй праўды пра чарнобыльскія наступствы. Год за годам скарачаюць аб`ёмы фінансавых сродкаў на выкананьне Дзяржаўнай праграмы па пераадоленьні наступстваў катастрофы й сацыяльную абарону пацярпелых. Спынілі адсяленьне з забруджаных тэрыторыяй і аб`явілі іх чыстымі, бясшкоднымі для пражываньня. Увялі прымусовае размеркаваньне выпускнікоў ВНУ ў чарнобыльскія рэгіёны.

І таму мы патрабуем ад Ураду:

сканцэнтраваць усе магчымыя сілы і рэсурсы на выкананьні Праграмы пераадоленьня наступстваў чарнобыльскай катастрофы, найперш праграм лячэньня ўсяго насельніцтва і рэабілітацыі забруджаных тэрыторый, а таксама адсяленьня людзей, якія жывуць на тэрыторыях з узроўнем забруджанасьці 15 і больш кюры;

у дастатковай меры забясьпечыць інвалідаў Чарнобыля неабходнымі лекамі і лячэньнем;

спыніць вытворчасьць прадуктаў харчаваньня на «брудных» тэрыторыях і адмовіцца ад тэхналёгіяў, якія не гарантуюць атрыманьне чыстых прадуктаў харчаваньня; стварыць сетку радыяцыйнага кантролю прадуктаў харчаваньня, даступную для любога пакупніка;

аднавіць работу ўсіх здраўніц, дамоў адпачынку і дзіцячых летнікаў у мэтах рэабілітацыі здароўя насельніцтва, якое пражывае на забруджаных тэрыторыях;

адмяніць дэкрэт №8 і ўсе дыскрымінацыйныя меры па абмежаваньні дабрачыннай гуманітарнай дапамогі з замежжа і сумесных з заходнімі арганізацыямі і фондамі праграм пераадоленьня наступстваў катастрофы;

стварыць рэжым найбольшай спрыяльнасьці для дзейнасьці грамадзкіх арганізацый і фондаў сацыяльнай скіраванасьці;

зьвярнуцца да ААН і міжнароднай супольнасьці з просьбай аб шырокамаштабнай дапамозе дзеля пераадоленьня глябальных наступстваў катастрофы;

забясьпечыць насельніцтва аб`ектыўнай інфармацыяй пра стан экалёгіі на тэрыторыі Беларусі.

Мы ўсе сталі закладнікамі рэжыму. Мы не жадаем імі быць. Мы хочам жыць. У свабоднай дэмакратычнай краіне. Вольнымі і здаровымі. Наша выратаваньне ў нашых руках.

Таму ўсіх, каму неабыякавыя праблемы Чарнобылю, заклікаем узяць удзел у «Чаробыльскім Шляху – 2002», які пройдзе ў Менску 26 красавіка. Пачатак Шляху – 17.30 з плошчы Якуба Коласа.

Старшыня Нацыянальнага арганізацыйнага камітэту, член-карэспандэнт НАНБ, акадэмік Іван Нікітчанка

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: