Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 56 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЛУКАШЭНКА З КАДАФІ – БРАТЫ ПА РОЗУМУ
11:06, 05/04/2002, Вокруг новостей


 ПАЛIТЫКА 

За сьвяткаваньне Дня Волі асуджаныя 33 чалавекі
11:05, 05/04/2002

У Цэнтральным судзе Менску прайшлі апошнія суды над удзельнікамі сьвяточнага шэсьця ў Дзень Волі. Усе затрыманыя пакараныя – ніводнага чалавека суд не апраўдаў. Судзьдзя Натальля Вайцэховіч і Тацяна Паўлючук разглядалі справы 33 чалавек восем дзён. У выніку чатыры чалавекі – лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, а таксама Вячаслаў Сіўчык, Зьміцер Дашкевіч і Віктар Кавешнікаў – арыштаваныя. Цімафей Дранчук, згодна судоваму прысуду, таксама павінен адседзіць 10 сутак у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку, але ён не зьявіўся на зачытваньне прысуду. Яшчэ 16 чалавек пакараныя штрафамі ў памеры 20 мінімальных заробкаў, а адзін – Андрэй Ачапоўскі – паўтара мільёны рублёў. Астатнія атрымалі папярэджаньні. Некаторым зь іх адміністрацыі прадпрыемстваў пагражаюць звальненьнем з працы.

Намесьнік дырэктара “Хімвалакна” асуджаны да 6 гадоў турмы
11:04, 05/04/2002

Да шасьці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці асудзіла калегія Гомельскага абласнога суда былога намесьніка дырэктара Сьветлагорскага аб’яднаньня “Хімвалакно” Валеры Надзеждзіна. Падсуднаму інкрымінавалася атрыманьне хабару й крадзеж. Суд палічыў даказаным той факт, што Надзеждзін незаконна атрымаў каля 92 тысяч даляраў ЗША і больш за 100 тысяч нямецкіх марак.

У турме галадае кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ
11:03, 05/04/2002

Ужо тыдзень галадае ў турме старшыня гарадзенскай арганізацыі БНФ Сяргей Мальчык. Ён пакараны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі. Пра галадоўку Сяргей Мальчык аб’явіў пасьля таго, як быў вынесены прысуд – 10 сутак арышту.

Бізнэсоўцы Летувы патрабуюць адмены санкцыі супраць літоўскіх аўтаперавозчыкаў
11:02, 05/04/2002

Бізнэсоўцы Летувы ў Менску на сустрэчы зь беларускімі прадстаўнікамі дзелавых колаў выказалі пратэст дзеяньням беларускіх мытнікаў. Гэта выклікана тым, што Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі з 1 красавіка прадпісаў абавязковае суправаджэньне літоўскіх аўтаперавозчыкаў, якія перавозяць грузы па беларускай тэрыторыі.

“Чырвоная змена” абанкруцілася
11:01, 05/04/2002

На дзявятым дзясятку існаваньня спыняе выхад адзіная ў краіне моладзевая газэта “Чырвоная змена”. Адмысловая ліквідацыйная камісія Міністэрства інфармацыі ўжо займаецца працэдурай банкруцтва. Ужо з наступнага тыдня “Чырвонка” можа стаць штотыднёвым дадаткам да газэты “Звязда”.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: