Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бізнэсоўцы Летувы патрабуюць адмены санкцыі супраць літоўскіх аўтаперавозчыкаў 11:02, 05/04/2002
Бізнэсоўцы Летувы ў Менску на сустрэчы зь беларускімі прадстаўнікамі дзелавых колаў выказалі пратэст дзеяньням беларускіх мытнікаў. Гэта выклікана тым, што Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі з 1 красавіка прадпісаў абавязковае суправаджэньне літоўскіх аўтаперавозчыкаў, якія перавозяць грузы па беларускай тэрыторыі.
Як паведамляла карэспандэнту ІА “Росбалт” прэсавы сакратар ДТК Алена Халікава, гэтая мера “выкліканая запазычанасьцю літоўскіх аўтаперавозчыкаў перад беларускай мытняй з-за непрыбыцьця грузаў па месцу прызначэньня”. Таму, паводле ейных словаў, каб папярэдзіць далейшыя парушэньні, ДТК арганізавала суправаджэньне літоўскіх грузаў.
На сустрэчы ў беларускім МЗСе віцэ-прэзыдэнт Канфэдэрацыі прамыслоўцаў Літвы Мікалас Алелюнас заявіў, што “гэты выпадак вельмі непрыемны”. Паводле ягоных словаў, санкцыі можна прымяняць толькі да канкрэтных парушальнікаў. Але “нельга падазраваць усіх у невыкананьні беларускіх парадкаў”. У выпадку захаваньня рашэньня аб суправаджэньні літоўскіх грузаперавозчыкаў, на думку Алелюнаса, “будзе нанесены ўрон узаемадачыненьням бізнэсоўцаў двух бакоў”.