Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За сьвяткаваньне Дня Волі асуджаныя 33 чалавекі 11:05, 05/04/2002
У Цэнтральным судзе Менску прайшлі апошнія суды над удзельнікамі сьвяточнага шэсьця ў Дзень Волі. Усе затрыманыя пакараныя – ніводнага чалавека суд не апраўдаў. Судзьдзя Натальля Вайцэховіч і Тацяна Паўлючук разглядалі справы 33 чалавек восем дзён. У выніку чатыры чалавекі – лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец, а таксама Вячаслаў Сіўчык, Зьміцер Дашкевіч і Віктар Кавешнікаў – арыштаваныя. Цімафей Дранчук, згодна судоваму прысуду, таксама павінен адседзіць 10 сутак у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку, але ён не зьявіўся на зачытваньне прысуду. Яшчэ 16 чалавек пакараныя штрафамі ў памеры 20 мінімальных заробкаў, а адзін – Андрэй Ачапоўскі – паўтара мільёны рублёў. Астатнія атрымалі папярэджаньні. Некаторым зь іх адміністрацыі прадпрыемстваў пагражаюць звальненьнем з працы.