|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
ЛУКАШЭНКА З КАДАФІ – БРАТЫ ПА РОЗУМУ 11:06, 05/04/2002, Вокруг новостей Пра што казалі тады Лукшэнка й Кадафі, так і засталося невядомым. Паволе некаторых зьвестак, Лібія абяцала Беларусі нафту і інвэстыцыі ў эканоміку. У якасьці платы Менск прапаноўваў вайсковую тэхніку й дапамогу ў мадэрнізацыі старога ўзбраеньня. Згода была дасягнутая, і бакі разьехаліся, задаволеныя сабой. Лукашэнка быў тады ў захапленьні. “Общаться с руководством Ливии легко, поскольку по многим основным проблемам международной жизни, мироустройства мы придерживаемся одинаковых принципов и позиций”, -- распавядаў ён пасьля прыезду. Хутчэй за ўсё, зьяднала двух прэзыдэнтаў агульная любоў да нестандартных дзяржаўных экспэрымэнтаў і арыгінальных выказваньняў. Абодва лідэры – людзі адметныя. Кадафі, напрыклад, прапаноўвае вырашыць Араба-Ізраэльскі канфлікт проста – стварыць саюзную (!) Габрэйска-Палясьцінскую дзяржаву. І ўсе справы. Акрамя таго, Кадафі выступае за арганізацыю Злучаных Штатаў Афрыкі, за спагнаньне з заходніх імпэрыялістаў кампэнсацыі за маральны ўрон, нанесены афрыканцам за час гандлю рабамі, і, наагул, любіць высоўваць сьвежыя ідэі. Дзеля справядлівасьці, трэба зазначыць, што зусім ня ўсе ініцыятывы лібійскага лідэра выклікаюць усьмешку. У прыватнасьці, Кадафі першым прапанаваў іншым афрыканскім краінам сумесна запусьціць спадарожнік сувязі, і нават выдаткаваў на гэта зь бюджэту краіны 7 мільёнаў даляраў. У Кадафі хапіла мужнасьці выказаць услых тое, пра што многія лідэры ўжо даўно казалі ў кулуарах. Ён прапанаваў сваім суседзям, “апантаным ідэяй вырваць у Ізраэля мусульманскую сьвятыню – мячэт Аль-Акса”, “забыць і пра мячэт, і аб Ерусаліме”. “За сьвет яе, вырашыце вы праблему або не, гэта ўсяго толькі мячэт. Маліцца можна паўсюль”. Кажуць, у вольны ад дзяржаўнай дзейнасьці час палкоўнік Кадафі забаўляецца тэрарызмам. Як і “прэзыдэнтЛука” зь яго “эскадронамі сьмерці”, Кадафі не шкадуе ні сваіх, ні чужых. Кажуць, што ён асабіста арганізаваў чатыры замахі на прэзыдэнта Эгіпту Анвара Садата. Падчас араба-ізраэльскай вайны 1973 году Кадафі загадаў эгіпецкай падводнай лодцы, якая часова знаходзілася ў ягоным падначаленьні, патапіць брытанскі транспартны карабель “Каралева Элізабэта ІІ”, на борце якога некалькі сотняў габрэяў плылі ў Хайфу на сьвяткаваньне 25-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Ізраэлю. Садат, аднак, адмяніў гэты загад і тым самым пазьбегнуў гучнага міжнароднага скандалу, наступствы якога былі б непрадказальнымі. Многія мяркуюць, што Кадафі ўсё ж такі прыклаў руку да забойства Садата. Апошнім часам лібійская джамахірыя нязьменна асацыюецца са “справаю Локербі”. Заходнія дзяржавы ўпэўненыя, што авіяцыйная катастрофа самалёту амэрыканскай авіякампаніі “Пан-Амэрыкэн” у сьнежні 1998 году над шатляндзкім мястэчкам Локербі - справа рук лібійцаў. Адмова Трыпалі выдаць тэрарыстаў прывяла да ўвядзеньня адносна джамахірыі гандлёва-эканамічнай блякады, якая да гэтага часу нясе краіне шматмільённыя страты. Зрэшты, у адрозьненьне ад радыкальных іслямістаў, Кадафі ня ўзводзіць тэрарызм у прынцып. Больш за тое, ён не аднойчы і самым катэгарычным чынам асуджаў іслямскіх фундамэнталістаў – гэтых “шалёных сабак”, “бадзяжных сабак”, што прыйшлі зь Ірану і Аўганістану і якія, як ён выказваецца, “ісляму ня ведаюць, але бяруцца нас навучаць”. Лукашэнка таксама не дае рэспубліцы распавольвацца. Чаго вартыя адны “эскадроны сьмерці” - тайная арганізацыя беларускіх чэкістаў, якая нібыта па прамых загадах бацькі зьнішчала няўгодных палітыкаў. Да міжнароднага тэрарызму Кадафі, вядома, недацягвае. Але для пачатку таксама няблага. Тым больш, што ў майстэрстве “мастацкага слоўца” беларускі лідэр далёка не абыйшоў лібійскага. Вось некалькі выбраных выказваньняў са Збору цытат Беларускага прэзыдэнта: “Я свое государство за цивилизованным миром не поведу”. “Я с жуликами, в том числе и с Россией, акционироваться не буду”. “Жизненный уровень, который сегодня у белорусского народа по разным причинам ниже колена, еще ниже быть не может”. “Я очень люблю спорт - это лучшее мое качество”. “В последний раз с Лужковым мы играли на 5 тысяч тонн сливочного масла”. Ну і гэтак далей... Адным словам, усе перадумовы для доўгага і шчасьлівага сяброўства лібійскага й беларускіх народаў ёсьць.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|