Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На мінулым тыдні улада нечакана ўзялася выконваць сваё прадвыбрчае абяцаньне першай выбарчай кампаніі Лукашэнкі. 2 красавіка ўсе афіцыйныя СМІ паведамілі аб тым, што ў краіне падрыхтаваная дзяржпраграма па ўзмацненьні барацьбы з карупцыяй і хабарніцтвам. А каб не зьявілася ўражаньне , што дакумэнт падпісаны раней часу, агучаныя першыя факты злоўжываньняў на месцы.
За апошнія два тыдні зь беларускай тэлевізіі было звольнена больш за дзьвесьце чалавек. Такое нематываванае па сутнасьці скарачэньне выклікае абурэньне й неразуменне творчых работнікаў. “БДГ” публікуе адкрыты ліст журналіста Сьвятланы Зямцовай да Аляксандра Лукашэнкі, у якім кіраўнік Дырэкцыі пэрспэктыўнага вяшчаньня спрабаваў патлумачыць сытуацыю.
Аляксандар Лукашэнка 8 красавіка сустрэўся з прэзыдэнтам “ИТЕРЫ”, старшынём рады дарэктараў ААТ “ИТЕРА Холдинг” Ігарам Макаравым і прэзыдэнтам “ЛУКойла” Вагітам Алякперавым. Бакі абмеркавалі пытаньні, датычныя магчымага ўдзелу кампаніі ў акцыянаваньні прадпрыемстваў рэспублікі. Сустрэча з кіраўніцтвам “ИТЕРЫ” і “ЛУКойла” адкрыла сэрыю перамоваў з расейскімі й замежнымі інвэстарамі, якія беларускі лідэр плянуе правесьці на наступным тыдні. Паводле словаў Лукашэнкі, ягонае рашэньне асабіста сустрэцца з патэнцыйнымі партнёрамі выклікана жаданьнем дэтальна й прынцыпова абумовіць асноўныя ўмовы акцыянаваньня.
У Менску пачала працу сумесная місія МВФ і Сусьветнага банку, мэта якой – падрыхтаваць агляд дзяржаўных выдаткаў. Плянуецца, што місія будзе працаваць у Беларусі да 19 красавіка, аднак нельга выключаць, што ейнае знаходжаньне ў нашай краіне некалькі зацягнецца.
Беларусь стала лідэрам сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты сёлета ў першым кварталі. Такія вынік праведзенага БелаПАН параўнаньня курсаў валют на канец сьнежня 2001 году і на канец сакавіка 2002 году.
Агульная сума пазык за электрычную й цеплавую энэргію, прыродны газ па стане на сярэдзіну сакавіка склала больш за 11 мільярдаў рублёў. Аплочана толькі 61,3 адсоткі ад запатрабаванай сумы. Больш за ўсё – 6962 млн.руб. — прадпрыемствы запазычылі за цеплавую энэргію, за электрычную – 3224 млн.руб, за прыродны газ – 1393 мл.руб. Як паведамляе “Вечерний Брест”, кіраўнікам прашрафаваных прадпрыемстваў у выпадку неаплаты ўсіх 100 адсоткаў сумы за спажытую энэргію пагражае пазбаўленьне прэміі на 50%. Такое самае пакараньне чакае і намесьнікаў кіраўнікоў раённых адміністрацыяў, якія курыруюць пытаньні платы за энэрганосьбіты.
Зношанасьць актыўнай часткі асноўнага капіталу беларускіх прадпрыемстваў пераўзыходзіць 80%, паведаміў журналістам начальнік упраўленьня фінансавай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Ўладзімер Аносаў.
За бліжэйшыя 6 месяцаў 70% малаказаводаў стануць стратнымі. Такі прагноз Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня, пра што паведаміў 5 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску дырэктар дэпартамэнту харчаваньня Мінсельгасхарчу Васіль Жукаў. Рэнтабельнасьць такіх прадпрыемстваў у сярэднем складзе мінус 5 адсоткаў.
Яна стабільна расьце на 2,5%, так што ў параўнаньні зь мінулым годам “белая” каштуе на 12% даражэй. У розьнічным продажы, напрыклад, паўлітровая “вінтавая” бутэлька гарэлкі “Крышталь-100” каштуе 2.260 рублёў (раней - 2.204), "Белая Русь", "Крышталь-люкс" - 2.330 (2.277), "Белая Русь-люкс", "Кристалл-люкс новый" - 2.415 (2.359), паведамляе “БДГ”.
Праз недахоп бюджэтных сродкаў прыпынены выхад адзінага ў Беларусі штомесячніка па мастацтву “Мастацтва”. Поўнакаляровы часопіс нясе вялікія выдаткі на друк каляровых рэпрдукцыяў, тым не менш ён на чвэрць самаакупляемы. Зараз супрацоўнікі рэдакцыі на чале з драматургам Аляксеем Дударавым вымушаныя пайсьці на два месяцы ў адпачынак за свой кошт, а выпуск ужо падрыхтаваных нумароў адкласьці на няпэўны тэрмін, паведамляе “Belarus Today”.
Ананімныя стваральнікі вэб-сайту www.april19.org зьвярнуліся да карыстальнікаў інтэрнэту. У аб’яве, зьмешчанай на сайце, яны заклікалі ўладальнікаў розных інтэрнэт-рэсурсаў разьмесьціць іх унікальныя відэаролікі на сваіх сайтах. “Гэта дапаможа зьнізіць нагрузку на сайт і палегчыць працэс скачваньня файлаў для ўсіх карыстальнікаў”, - кажуць стваральнікі сайту. У падтрымку гэтай ініцыятывы вэб-сайт Хартыі’97 вырашыў зьмесьціць у разьдзел “Гучныя справы” відэаролік вэб-сайту www.april19.org “Мы памятаем”, прысьвечаны зьніклым у Беларусі вядомым людзям.
13 журналістаў былі затрыманыя й асуджаныя 5 красавіка ў Горадні. Затрыманьне адбылося падчас трох пікетаў, якія журналісты (большасьць зь іх зьяўляюцца сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў) правялі ў знак пратэсту супраць крымінальнага перасьледу сваіх калег – супрацоўнікаў закрытай уладамі газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча й Паўла Мажэйкі.
Працэс па крымінальнай справе адносна рэдактара газэты “Пагоні” Міколы Маркевіча й супрацоўніка выданьня Паўла Мажэйкі пачнецца а 11.00 у судзе Ленінскага раёну Горадні. Журналісты абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага ч.2 артыкула 367 КК Беларусі (“Паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”). Мажэйку й Маркевічу, у выпадку абвінаваўчага прысуду, пагражае да 5 гадоў зьняволеньня. Старшыняваць на працэсе будзе судьдзя Мікалай Сяргейка. Чакаецца, што асьвятляць працэс будзе значная колькасьць беларускіх і замежных журналістаў. Да праяўленьня “карпаратыўнай салідарнасьці журналістаў, што будзе садзейнічаць аб’ектыўнаму й непрадузятаму разгляду судом і не дазволіць вынесьці адносна нашых калег неправасуднае рашэньне” заклікала Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Вулічная акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей”, прымеркаваная да трэцяй гадавіны зь дня сьмерці Генадзя Карпенкі, прайшла 7 красавіка на Кастрычніцкай плошчы Менску. Каля пяцідзесяці чалавек з партрэтамі беларускіх палітыкаў, якія бясьсьледна зьніклі ці памерлі пры нявысьветленых абставінах, расьцягнуліся на ўсю даўжыню плошчы як раз насупроць рэзыдэнцыі Лукашэнкі.
Былы дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў переведзены зь менскага ў жодзінскі сьледчы ізалятар. Як паведамляе Радыё Свабода, сваякі Лявонава кажуць, што ім, а таксама адвакату Няведамскаму нічога не паведамляюць аб прычынах гэтага пераводу. Жонка былога дырэктара МТЗ Алена Лявонава лічыць, што гэта зрабілі, “каб аказаць дадатковы ўціск” на ейнага мужа.
4 красавіка ў Беларусі зарэгістраванае сумеснае прадпрыемства "Мабільныя тэлесыстэмы" — другі апэратар мабільнай сувязі стандарту GSM. Пра гэта паведаміў БелаПАН намесьнік міністра сувязі Уладзімер Карповіч.
Урад Расеі прыняў рашэньне неадкладна адправіць у адстаўку прэзыдэнта расейска-беларускай нафтавай кампаніі “Славнефть” Міхаіла Гуцырыева. Пра гэта ў мінулую пятніцу паведаміў “Интерфакс” са спасылкай на ананімнага інфарматара ў расейскім урадзе. Для многіх рашэньне стала нечаканым, бо праз некалькі месяцаў на чарговым сходзе акцыянэраў Гуцырыеў мог быць пераабраным у парадку чаргі, перадае “Белорусская газета”.
Калі уявіць, што з 1992 г.Беларусь пачала будаваць капіталізм, а не аднаўляць сацыялізм з канцэнтрацыяй на безумоўнай абароне правоў уласнасьці, то ўжо ў 1993 г. быў бы спынены эканамічны спад (як за кошт імклівага росту новых кампаніяў, рэструктурызацыі дзяржпрадпрыемстваў, так і за кошт спыненьня практыкі трасфэртаў рэсурсаў ад адных (уласьнікаў) да іншых (утрыманцаў). На думку “Белорусской газеты”, Беларусь заняла б шмат гандлёвых нішаў, якія былі пасьпяхова разьвітыя польскімі, літоўскімі, расейскімі, украінскімі ці аўстрыйскімі вытворцамі.
Уступіла з сілу рашэньне сэсіі Віцебскага абласнога савету дырэктараў павялічыць з 2 да 3 адсоткаў стаўку мясцовага мэтавага збору на ўтрыманьне інфраструктуры. Сродкі, якія мяркуецца атрымаць такім чынам, будуць накіроўвацца на аргнізацыю фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2002”, які сёлета пройдзе ў Полацку, паведамляе БелаПАН.