Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Экс-кіраўнік МТЗ зьмешчаны ў больш жорсткія ўмовы 11:05, 08/04/2002
Былы дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў переведзены зь менскага ў жодзінскі сьледчы ізалятар. Як паведамляе Радыё Свабода, сваякі Лявонава кажуць, што ім, а таксама адвакату Няведамскаму нічога не паведамляюць аб прычынах гэтага пераводу. Жонка былога дырэктара МТЗ Алена Лявонава лічыць, што гэта зрабілі, “каб аказаць дадатковы ўціск” на ейнага мужа.
Жодзінскае СІЗА лічыцца адным з самых жорсткіх установаў такога кшталту ў Беларусі. Гэта пацьвярджаюць былыя вязьні гэтага ізалятару праваабаронца Валеры Шчукін і былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў. Васіль Лявонаў мяркуе, што яго ў свой час пераводзілі зь менскага ў жодзінскі ізалятар выключна дзеля таго, каб дабіцца ад яго прызнаньня віны.
Нагадаем, што былы дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў быў арыштаваны ў пачатку студзеня па абвінавачваньні ў злачынствах, зьвязаных з выкарыстаньнем сродкаў прадпрыемстваў. Але ён сваёй віны не прызнае.