Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У памяць пра Генадзя Карпенку
11:06, 08/04/2002

Вулічная акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей”, прымеркаваная да трэцяй гадавіны зь дня сьмерці Генадзя Карпенкі, прайшла 7 красавіка на Кастрычніцкай плошчы Менску. Каля пяцідзесяці чалавек з партрэтамі беларускіх палітыкаў, якія бясьсьледна зьніклі ці памерлі пры нявысьветленых абставінах, расьцягнуліся на ўсю даўжыню плошчы як раз насупроць рэзыдэнцыі Лукашэнкі.

Акрамя партрэтаў Генадзя Карпенкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага, Юры Захаранкі, удзельнікі акцыі таксама трымалі ў руках здымкі нядаўна асуджанага сына экс-прэм’ера Беларусі Аляксандра Чыгіра і актывіста руху ЗУБР Андрэя Зайцава, які скончыў жыцьцё самагубствам пад уціскам спэцслужбаў.

Арганізатарам чарговай акцыі ў рамках кампаніі “Хочам ведаць праўду!” выступіла Аб’яднная грамадзянская партыя. Мерапрыемства цягнулася з 11 да 12 гадзін і прайшло без умяшальніцтва збоку міліцыі.

За дзень да гэтага, 6 красавіка, у Менску прайшоў VI зьезд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшынём АГП зноў абраны Анатоль Лябедзька. Намесьнікамі старшыні сталі: Сяргей Альфэр, Аляксандар Дабравольскі, Яраслаў Раманчук і Васіль Шлындзікаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: