Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
89 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У ГОРАДНІ ЗАТРЫМАНЫЯ І АСУДЖАНЫЯ 13 ЖУРНАЛІСТАЎ
11:08, 08/04/2002

13 журналістаў былі затрыманыя й асуджаныя 5 красавіка ў Горадні. Затрыманьне адбылося падчас трох пікетаў, якія журналісты (большасьць зь іх зьяўляюцца сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў) правялі ў знак пратэсту супраць крымінальнага перасьледу сваіх калег – супрацоўнікаў закрытай уладамі газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча й Паўла Мажэйкі.

Як паведамляе www.pahonia.com, пікеты прайшлі з 11.00 да 13.30 у публічных месцах гораду, ля будынку аблвыканкаму й на Савецкай плошчы. Удзельнікі акцыі пратэсту трымалі ў руках вялікія транспаратнты: “Рукі прэч ад Маркевіча й Мажэйкі”, “Быў журналіст – камэра будзе”, “Я таксама пішу праўду пра прэзыдэнта. Я наступны?”. Падчас пікетаў раздаваліся ўлёткі, у якіх паведамлялася інфармацыя аб тым, што суд над Маркевічам і Мажэйкам пачнецца 9 красавіка а 11.00 у судзе Ленінскага раёну Горадні. Апошнія словы ўлёткі былі наступнымі: “Не дапусьцім, каб журналістам пакалечылі жыцьцё!!!”
Падчас правядзеньня пікетаў, увесь цэнтар гораду быў поўны супрацоўнікамі міліцыі й людзьмі ў штацкім, якія актыўна адсочвалі перамяшчэньне кожнай групы пікетчыкаў. Першы пікет, які прайшоў ля аблвыканкаму, чакаў узмоцнены нарад міліцыі, якая відавочна мела інфармацыю аб заплянаванай акцыі.

К вечару 5 красавіка над журналістамі прайшлі суды. Як паведамілі BARCNEWS, за ўдзел у пікетах былі асуджаныя: Зьміцер Ягораў і Вітаўт Руднік – 3 сутак, Аляксандар Дварэцкаў –4 сутак, Стас Пачабут і Анджэй Пісальнік – 10 сутак, Андрэй Мялежка – 8 сутак. Пакараньне ў выглядзе штрафаў атрымалі: Ірына Чарняўка – 30 мінімальных заробкаў, Алена Сіневіч – 20 мінімальных заробкаў. Волга Арцёменка і Андрэй Пачабут атрымалі папярэджаньні. Суд над Анджэем Кусельчуком, Аляксей Сідлярэвіч і Юліяй Дарашкевіч перенесены на 8 красавіка.

Пасьля агучваньня прысуду Андрэй Мялежка й Стас Пачабут аб’явілі галадоўку.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: