Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Сургутнефтегаз" і "Славнефть" маюць намер сумесна акцыянаваць беларускія прадпрыемствы 11:02, 10/04/2002
Кампані "Сургутнефтегаз" і "Славнефть" маюць намер сумесна акцыянаваць беларускія прадпрыемствы нафтахімічнай галіны: "Нафтан", "Азот", "Палімір". Пра гэта, як перадае РІА "Новости", паведаміў у аўторак кіраўнік кампаніі "Сургутнефтегаз" Уладзімер Багданаў пасьля сканчэньня перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.
На дадзеным этапе, паводле словаў генэральнага дырэктара "Сургутнефтегаз", удакладняюцца і ўзгадняюцца ўмовы акцыянаваньня прадпрыемстваў. Кошт пакетаў акцыяў трох прадпрыемстваў будзе ўдакладняцца ў працэсе перамоваў. Як паведаміў кіраўнік "Сургутнефтегаза", долі набываемых кампаніяй акцыяў кожнага з прадпрыемстваў розныя.
Багданаў выказаў зацікаўленасьць ва ўдзеле кампаніі "Сургутнефтегаз" у працэсе акцыянаваньня прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі. "У нас ужо склалася гісторыя нашага супрацоўніцтва", - сказаў Багданаў. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, вытворчае аб`яднаньне "Нафтан" і "Сургутнефтегаз" паводле ягоных словаў, працуюць на ўзаемавыгодных умовах. "Гэты працэс трэба паглыбляць і займацца мадэрнізацыяй гэтых прадпрыемстваў", -- падкрэсьліў Багданаў.