Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Сибур” мае намер кантраляваць беларускую нафтахімію 11:01, 11/04/2002
Сэрыю перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расейскіх і замежных кампаніяў, якія выказалі намер прыняць удзел у інвэставаньні беларускіх прадпрыемстваў, на гэтым тыдні завяршыла размова з прэзыдэнтам ААТ “Сибур” Вячаславам Скварцовым. “Сибур” мяркуе накіраваць значныя інвэстыцыі ў выпадку набыцьця акцыяў беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў.
Як заявіў журналістам у аўторак пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік “Сибура” Вячаслаў Скварцоў, “пасьля ўзгадненьня інвэстыцыйнай праграмы, правядзеньня конкурсу й выкупу стартавага пакету акцыяў прадпрыемстваў інвэстыцыі будуць абменьвацца на павелічэньне нашага пакету”.
Памер мяркуемых інвэстыцыяў “значны і ён будзе залежыць ад карэкціроўкі тых вытворчых плянаў, якія будуць узгадняццца па кожным асобным прадпрыемстве”, - адзначыў В.Скварцоў.
Больш дэталёва ўсе пытаньні, датычныя інвэстыцыйнага пагадненьня будуць абумоўленыя на перамовах прадстаўнікоў “Сибура” з урадам і кіраўніцтвам беларускіх прадпрыемстваў.