Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Па падазрэньні ў вымагальніцтве арыштаваныя два супрацоўнікі АМАПу 11:03, 11/04/2002
Пракуратура Берасьцейскай вобласьці вынесла пастанову аб арышце двух супрацоўнікаў берасьцейскага АМАПу. Паводле зьвестак БелаПАН, яны былі затрыманыя 3 красавіка па заяве пацярпелага жыхара Берасьці і ўвесь гэты час знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Міліцыянты падазраваюцца ў вымагальніцтве і незаконным атрыманьні грашовых сродкаў. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа паводле арт.426 Крымінальнага кодэксу (злоўжываньне ўладаю ці службовымі паўнамоцтвамі). Абвінавачваньне супрацоўнікам міліцыі пакуль не прад’яўлена.