Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аргкамітэт “Чарнобыльскага Шляху” вызначыў фармат акцыі
11:08, 11/04/2002

Нацыянальны камітэт “Чарнобыльскі Шлях-2002”, у які ўвайшлі вядомыя навукоўцы, грамадзкія й палітычныя дзеячы, а таксама прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, вызначыў фармат акцыі. Удзельнікі Шляху зьбяруцца 26 красавіка а 17.30 на плошчы Якуба Коласа. Адтуль калёна па праспэкце Ф.Скарыны і вуліцы Леніна накіруецца на Пляц Волі, дзе пройдзе кароткі мітынг і малебен. Асобная дэлегацыя ўскладзе кветкі да чарнобыльскага звону-помніка на плошчы Незалежнасьці.

Аргкамітэт таксама вызначыў лёзунгі, пад якімі будзе праходзіць гэтая акцыя: “За Беларусь – дзеля будучыні!”, “Беларусі - жыць!”, “Усе разам супраць Чарнобыльскай бяды!” і іншыя.

10 красавіка сябры аргкамітэту выступілі са зваротам, у якім адзначаецца, што за 16 гадоў у выніку радыяцыі памерла больш за 200 000 чалавек. На забруджаных тэрыторыях жыве амаль 2 мільёны чалавек. У тым ліку у раёнах з узроўнем радыяцыі ад 15 да 40 кюры на квадратны кілёмэтар – 140 тысяч. У Расеі і Ўкраіне людзі цалкам адселеныя з такіх раёнаў. Таму сябры аргкамітэту патрабуюць ад уладаў перасяліць з брудных раёнаў людзей, спыніць вытворчасьць прадуктаў харчаваньня на забруджаных тэрыторыях, не замінаць працаваць арганізацыям, якія займаюцца пастаўкамі з-за мяжы гуманітарнай дапамогі. Гэты зварот, пад якім можа падпісацца кожны, 26 красавіка будзе перададзены ва ўрад.

Заяўку на правядзеньне “Чарнобыльскага Шляху”, пад якім падпісалася больш за 100 чалавек, 10 красавіка перадалі ў Менгарвыканкам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: