Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Вэнесуэле скінулі прэзыдэнта краіны Уга Чавэса
11:01, 12/04/2002, НТВ

Генэрал нацыянальнай гвардыі Албэрта Камача Каірус паведаміў у чацьвер, што ўрад прэзыдэнта Уга Чавеса “склаў свае паўнамоцтвы” і краіна знаходзіцца пад ўладай ўзброеных сілаў, перадае Reuters. Генэрал зрабіў гэтую заяву па мясцовай тэлевізіі. Раней высокапастаўленыя вайскоўцы абвінавацілі прэзыдэнта ў арганізацыі гвалту падчас буйнога аўнтыўрадавага маршу пратэсту. “Уся краіна знаходзіцца пад кантролем дзяржаўных узброеных сілаў, --сказаў Камача Каірус.— Урад склаў свае паўнамоцтвы”.

Камача, які выступаў у коле іншых вайскоўцаў, сказаў, што дакладна ня ведае, дзе на дадзены момант знаходзіцца Чавэс, аднак заклікаў прыбраць браніраваныя аўтамабілі ля прэзыдэнцкага палацу.

Згодна апошніх дадзеных, прэзыдэнт Венесуэлы Уга Чавэс здаўся ў пятніцу ў Каракасе паўстанцкім афіцэрам. Пра гэта паведамляюць СМІ Каракаса. Кіраўнік дзяржавы здаўся тром генэралам у прэзыдэнцкім палацы “Мірафлорэс” і быў дастаўлены на аўтамабілі на ваенна-паветраную базу “Карлота”.

Абстаноўка ў Вэнесуэле сур’ёзна абвастрылася ў аўторак, калі па закліку прафсаюзных арганізацыяў пачалася агульнанацыянальная забастоўка з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Уго Чавэса, перадае ИТАР-ТАСС.

Згодна апошніх паведамленьняў з Вэнесуэлы, за час сутыкненьняў у Каракасе праціўнікаў прэзыдэнта Уго Чавэса зь ягонымі прыхільнікамі й паліцыяй загінулі 11 чалавек. Як паведаміў дырэктар шпіталю “Хасэ Марыя Варгас” Мануэль Рохас, да гэтага часу з цэнтральных вуліц сталіцы, дзе адбыліся непарадкі, у ягоную лекавую ўстанову трапіла 88 пацярпелых, яшчэ 17 чалавек з кулявымі раненьнямі дастаўленыя ў шпіталь “Лідзісе”. Усяго ў дэманстрацыі, за час якой гучалі патрабаваньні да прэзыдэнта краіны Уга Чавэсу сыйсьці ў адстаўку, прымала ўдзел больш за 150 тысячаў чалавек.

Як сьцьвярджаюць вэнесуэльскія рэпарцёры, больш за ўсё людзей пацярпела ад дзеяньняў атрадаў нацыянальнай гвардыі - ваенізаванай паліцыі, якія спрабавалі спыніць маніфэстантаў, якія накіроўваліся да прэзыдэнцкага палацу “Мірафлорэс”.

Вэнесуэльскія радыёстанцыі паведамляюць, што прэзыдэнт Уго Чавэс праводзіць экстраную нараду зь міністрам абароны й вайсковым камандаваньнем.

Прэзыдэнт загадаў войску заняць пазыцыі ля свайго палацу, да якога накіроўваліся ўдзельнікі шэсьця, а таксама даў распараджэньне аб спыненьні ўсіх прыватных каналаў, якія працуюць у Каракасе, на той падставе, што яны нібыта падбухторваюць насельніцтва да гвалту, перадае ВВС.

Тым часам група, куды ўваходзіла 10 высокапастаўленых вайскоўцаў, афіцыйна заклікала кіраўніка дзяржавы скласьці зь сябе паўнамоцтвы і пайсьці ў адстаўку.

Галава ваенна-марскога флёту Вэнесуэлы Эктар Рамірас Пэрэс заявіў, што група вайскоўцаў вызначае сваю сыстэму кіраўніцтва арміяй. Бо, паводле ягоных словаў, прэзыдэнт Чавэс сваімі дзеяньнямі парушыў нормы дэмакратыі.

Кіраўнік Нацыянальнай гвардыі генэрал Камача прапанаваў неадкладна сфармаваць часовы ўрад, у той час як галава войска генэрал Эфраін Васкес Вэласка заявіў аб тым, што больш не выконвае загады прэзыдэнта. Вэласка заклікаў вайскоўцаў заставацца ў сваіх казармах.

За некалькіх гадзін да гэтага кіраўнік дзяржавы загадаў закрыць шэраг тэлеканалаў, якія, згодна ягоных словаў “распальваюць гвалт” і падтрыміваюць выступы супраць улады. У гэты ж дзень група з 10 вышэйшых афіцэраў вэнесуэльскага войску, якія перайшлі ў апазыцыю да ўладаў, заклікала ўзброеныя сілы да зьвяржэньня прэзыдэнта. У распаўсюджанай у Каракасе заяве яны абвінавацілі Чавэса ў тым, што ён “здрадзіў надзеі народу”.

Разам з тым кіраўніцтва войска й генэральны пракурор Ісаіяс Радрыгес заклікалі грамадзян краіны да спакою й рашэньня канфлікту мірным шляхам.

Гэтая крыза стала самым вялікім выпрабаваньнем для прэзыдэнта Чавэса за тры гады ягонага знаходжаньня ля ўлады.

У сваім выступе на вэнесуэльскай тэлевізіі, Уго Чавэс заявіў, што мітынгоўцам не ўдасца проста прыйсьці й выгнаць яго з палацу. Паліцыя выкарыстоўвала сьлязьлівы газ, каб не дапусьціць ўзброены палкамі і камянямі натоўп бліжэй чым на сто мэтраў да прэзыдэнцкага палацу.

Як паведаміў апэратар агенцтва Reuters, па ўдзельніках акцыі пратэсту вядуць стральбу снайпэры.

Мэр вялікага Каракаса Альфрэда Пэна заявіў: “Чавэс паказаў свой сапраўдны твар. Гэты вучань дыктатара цынічна загадаў падавіць мірную дэманстрацыю”.

Сёньняшняя акцыя пратэсту адбылася празь дзень пасьля таго, як буйнейшыя прафсаюзныя й прафэсыйныя аб’яднаньні Вэнесуэлы заявілі аб зьмене 48-гадзінавай забастоўкі ў бястэрміновую. Пра пачатак забастоўкі было аб’яўлена на мінулым тыдні у знак салідарнасьці з кіраўніцтвам й супрацоўнікамі дзяржаўнай нафтавай кампаніі, якія пратэстуюць супраць прызначэньня прэзыдэнтам Чавэсам новых членаў рады дырэктараў.

Вэнесуэла зьўляецца чацьвёртым па велічыні экспартэрам нафты. І апошнія падзеі ўжо негатыўна паўплывалі на пастаўкі “чорнага золата” за мяжу.

Працяг усеагульнай забастоўкі можа выклікаць хваляваньні на сусьветным рынку нафты - таксама на мінулым тыдні Ірак аб’явіў аб спыненьні экспарту нафты на тэрмін 30 дзён.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: