Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Забойцы нямецкага бургамістра схаваліся ў Беларусі 11:02, 12/04/2002, Deutsche welle
Сьляды злачынцаў, датычных да зьнікненьня бургамістра нямецкага гораду Рёкінгена, вядуць у Беларусь. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі сьледчай групы. Эрых Кундэр зьнік 5 сакавіка. У дзесяць гадзін вечара ён патэлефанаваў жонцы з іншага гораду і пра гадзіну-паўтары абяцаў быць дома. Што здарылася зь ім пасьля – невядома.
Пошукі бургамістра з дапамогай верталётаў і салдат бундэсвэра, якія шукалі па лясох вакол баварскага Рёкінгена, нічога ня далі: ні Кундэра, ні ягоны аўтамабіль маркі Mercedes не знайшлі.
Але хутка стала вядома, што ў тую самую ноч, калі зьнік бургамістар, і на наступны дзень двое маладых людзей узялі па ягонай крэдытнай картцы грошы з банкаматаў у чэскіх гарадах Пльзень і Хэб.
Праз чатары дні пасьля зьнікненьня Кундэра ягоны Mercedes пераехаў мяжу зь Беларусяй. За рулём сядзеў не бургамістар, якога, відавочна, ужо няма жывым, а іншы чалавек, імя якога паліцыя здолела высьветліць. Яно не называецца, але вядома, што гэта – ня немец. Зараз прымаюцца меры да ягонага затрыманьня.