Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ адзін экс-міністар Югаславіі знойдзены мёртвым у мадрыдзкім гатэлі 11:10, 12/04/2002
Былы міністар працы, аховы здароўя й сацыяльнай палітыкі Югаславіі скончыў жыцьцё самагубствам у Гішпаніі, паведамляе РІА “Новости” са спасылкай на агенцтва “Бэта”. Цела Міадрага Ковача было знойдзена ў ноч на пятніцу ў нумары мадрыдзкага гатэлю “Эўрабілдынг”. Гішпанская паліцыя лічыць, што Ковач зьдзейсьніў самазабойства.
У нумары Ковача быў знойдзены ліст, які міністар напісаў сваёй сям’і й калегам па Сацыялістычнай партыі Чарнагорыі. У лісьце Ковач піша, што ён “занадта шмат верыў некаторым людзям”.
Ковач быў членам югаслаўскай дэлегацыі, якая прымае ўдзел у канфэрэнцыі ААН па праблемах састарэласьці. У пятніцу ён мусіў вярнуцца ў Югаславію.