Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Белшына” не дацягне да прыватызацыі
11:15, 12/04/2002

Становішча на прадпрыемстве застаецца як ніколі складаным. Запазычанасьць па падатках ужо склала 7 мільярдаў рублёў, ня выплачаны заробак за люты (паводле некаторай інфармацыі, з асобнымі службамі камбінату не разьлічыліся яшчэ і за сьнежань). Работнікам прапанавалі браць заробак шынамі. Каб зрабіць мадэрнізацыю вытворчасьці й стаць канкурэнтназдольнымі хаця б на расейскім рынку, прадпрыемству неабходна ня менш за 80 мільёнаў даляраў, паведамляе “БДГ”.

Уласных сродкаў на гэта ў яго няма, а дзяржава даць такі крэдыт таксама ня ў стане. Таму на канфэрэнцыі працоўнага калектыву было вырашана акцыянавацца. У сярэдзіне лютага на камбінаце пабывала высокапастаўленая дэлегацыя буйнейшага вытворцы шынаў у Эўропе французскай фірмы “Мішлен”. Пасьля знаёмства з вытворчасьцю, французы паехалі “вывучаць пытаньне” на радзіму і паабяцалі ў хуткім часе даць адказ. Але надзеі адміністрацыі заводу на тое, што ён будзе станоўчым, не апраўдаліся. У лісьце, які нядаўна прыйшоў, гаворыцца, што “Мішлен” ня мае дастаткова сродкаў для ажыцьцяўленьня інвэстыцыйнага праекту.

Магчыма, французаў напужала больш чым 60 адсоткавая зношанасьць тэхналягічнага абсталяваньня й будынкаў камбінату, а таксама абавязковая ўмова: кантрольны пакет акцыяў застаецца ў руках дзяржавы. Як бы там ні было, “Белшына” працягвае напружаны пошук інвэстараў. Сярод магчымых “кандадатаў” называюць фірмы “Амтел”, “Сибур”, “Татнефть”. Між тым у Бабруйску ходзяць чуткі аб няўдалай спробе генэральнага дырэктара “Белшыны” Зьмітра Сівіцкага падаць у адстаўку.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: