Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 1213 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МФК падвергла крытыцы беларускую “лібэралізацыю”
11:17, 12/04/2002

Працэс лібэралізацыі эканомікі ў Беларусі мае супярэчлівы характар, лічыць кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі Карл Дагэнхард. “У ім, як мне падаецца, адсутнічае дух лібэралізацыі, не адчуваецца разуменьня сутнасьці дробнага бізнэсу, шчырага жаданьня адкрыць шлях усім, хто хацеў бы гэтым бізнэсам займацца”, - заявіў ён 10 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, ацэньваючы стан сэктара малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Беларусі.

На думку Дагэнхарта, цяжка казаць аб нейкім паляпшэньні стану дробных прадпрыемстваў краіны, перадае БелаПАН. “На нашу думку, лібэралізацыя эканомікі ў Беларусі павінна стымуляваць разьвіцьцё прадпрымальніцкай дзейнасьці і паказаць, што дзяржава садзейнічае разьвіцьцю гэтага накірунка. Тады будзе больш мэтазгодна казаць пра рэструктурызацыю й прыватызацыю, паколькі яны непазьбежна зьвязаныя з вызваленьнем працоўнай сілы, якая можа знайсьці сваё месца ў гэтым сэктары эканомікі. Толькі пасьля таго, калі ў краіне рэструктурызацыя й прыватызацыя дасягнуць пэўнага ўзроўню, можна будзе разьлічваць на масавы прыток у краіну ўнутраных і вонкавых інвэстыцыяў”, -- лічыць Дагэнхарт.

Як заявіў кіраўнік прадстаўніцтва МФК, ёсьць моманты, якія “ставяць пад сумнеў шчырасьць жаданьня лібэралізацыі”. З аднаго боку, адзначыў сп. Дагэнхарт, прымаецца дэкрэт аб адзіным падатку, зь іншага – урад патрабуе усталяваць касавыя апараты. Пры рашэньні пытаньня аб скасаваньні ў сталіцы шапікаў ніхто нават не задумаўся аб кампэнсацыі іх уладальнікам выдаткаваных сродкаў. У праекце падаткавага кодэксу няма тлумачэньняў спрэчных пытаньняў на карысьць падаткаплацельшчыка.

“Парлямэнт” нядаўна прыняў закон аб спажывецкіх каапэрацыях, які дае права дзяржаўным органам вызваляць ад пасадаў старшыню спажыўсаюзаў. Такое права павінны мець толькі органы ўпраўленьня такіх саюзаў. “Пакуль ня будзе духу лібэралізацыі й разуменьня яе сутнасьці, ейныя вынікі будуць няпоўнымі”, -- мяркуе сп.Дагэнхарт.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: