Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл занепакоены становішчам на Беларусі
11:11, 15/04/2002


 ПАЛIТЫКА 

ЗША заяўляюць аб парушэньні Беларусяй абавязацельстваў перад АБСЭ
11:10, 15/04/2002

“Адмоваю выконваючаму абавязкі кіраўніка КНГ АБСЭ ў Менску сп.Рывалье ва ўязной візе, Беларусь парушыла свае абавязкі і той дух супрацоўніцтва, на якім засноўвываецца АБСЭ. Для наладжваньня стасункаў паміж Беларусяй і АБСЭ неабходнае супрацоўніцтва, а не абструкцыя. У адваротным выпадку Беларусь ставіць пад сумнеў асновы сваіх стасункаў з гэтай арганізацыяй”, -- гаворыцца ў заяве амбасадара ЗША пры Сталай Радзе АБСЭ Стэфана Мінікеса, якую ён зрабіў 11 красавіка ў Вене.

МАРШ ПРАТЭСТУ “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА” СТАРТУЕ 19 КРАСАВІКА А 18.00 З ПЛОШЧЫ ЯКУБА КОЛАСА
11:09, 15/04/2002

Марш пратэсту “Так жыць нельга” стартуе ў Менску як і было заплянавана– 19 красавіка а 18.00 на плошчы Якуба Коласа. Пра гэта на прэсавай канфрэнцыі ў Менску заявілі арганізатары акцыі.

Беларускія журналісты патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед сваіх калег
11:08, 15/04/2002

Прадстаўнікі шэрагу беларускіх недзяржаўных СМІ падпісалі “Зварот у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі са свабодай слова ў Рэспубліцы Беларусь”. Сярод падпісантаў звароту – прадстаўнікі грамадзкай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ), кіраўнікі й супрацоўнікі недзяржаўных выданьняў; усяго - каля 15 чалавек. Зварот адкрыты для падпісаньня, збор подпісаў праводзіць БАЖ.

Юры Хашчавацкі прадстаўляе Беларусь на кінафэстывалі ў Празе
11:07, 15/04/2002

З 10 па 17 красавіка ў Празе праходзіць міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў Jeden svet (Адзіны сьвет). Упершыню ў журы фэстывалю ўвайшоў прадстаўнік Беларусі – кінарэжысэр Юры Хашчавацкі. Гэты фэстываль зьбірае лепшыя дакумэнтальныя фільмы, прысьвечаныя правам чалавека, прыродным катастрофам, ваенным канфліктам, існаваньню людзей на зямлі.

Арыштаванае кіраўніцтва Бабруйскага шынарамонтнага заводу
11:06, 15/04/2002

У канцы сакавіка з санкцыі рэспубліканскае пракуратуры супрацоўнікамі Сьледчага камітэту МУС арыштаваныя дырэктар і галоўны інжынер Бабруйскага шынарамонтнага заводу. Як стала вядома “БДГ”, праваахоўчыя органы нібыта маюць падставы падазраваць кіраўнікоў у нанясеньні заводу шматмільённага ўрону.

“Газпром” хоча прыватызацыі “Белтрансгазу”
11:05, 15/04/2002, «Белорусская газета»

Самае таямнічае пагадненьне з чатырох падрыхтаваных да 12 красавіка, падпісаньне якога да апошняга моманту заставалася пад сумневам нават пасьля ўзгадненьня ва ўсіх інстанцыях – “Пагадненьне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Фэдэрацыі аб пашырэньні супрацоўніцтва ў газавай галіне”. Дакумант замахваецца на сьвятае сьвятых беларускага прэзыдэнта - дзяржуласнасьць у газавай галіне.

Беларускія ўлады адмовілі ў візе часоваму кіраўніку КНГ АБСЭ
11:04, 15/04/2002

Часовы кіраўнік менскай місіі АБСЭ Мішэль Рывалье вымушаны быў пакінуць Беларусь – беларускія ўлады адмовіліся падоўжыць спадару Рывалье ўязную візу. Гэта ўжо другі кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ, які за апошнія паўгода вымушаны зьехаць зь Беларусі з-за жорсткіх мер беларускага кіраўніцтва, якое патрабуе перагляду мандату місіі і абвінавачвае АБСЭ ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Беларусі. Старшыня АБСЭ Антоніа да Круз выказаў занепакоенасьць ў сувязі з такой сытуацыяй і папярэдзіў беларускія ўлады аб “адпаведнай рэакцыі кіраўніцтва АБСЭ”.

Улады перашкаджаюць падрыхтоўцы да Маршу Пратэсту
11:03, 15/04/2002

Працягваюцца затрыманьні за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў, прысьвечаных Маршу Пратэсту, які пройдзе 19 красавіка ў Менску. Трое актывістаў ЗУБРа былі затрыманыя 13 красавіка ў раёне плошчы Якуба Коласа. На ўсіх трох былі складзеныя пратаколы паводле арт.143 ч.3 Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях. Маладых людзей пратрымалі ў пастарунку паўтары гадзіны, канфіскавалі каля сотні налепак і адпусьцілі.

Тарыфы ў Расеі і Беларусі стануць аднолькавымі
11:02, 15/04/2002, Lenta.Ru

З 1 траўня гэтага году тарыфы на энэрганосьбіты ў Расеі й Беларусі будуць аднолькавымі. Беларускія тарыфы будуць прыроўненыя да ўнутрырасейскіх. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін па сканчэньні паседжаньня вышэйшай дзяржрады “саюзнае дзяржавы” Расеі і Беларусі.

Колькасьць беспрацоўных павялічылася на 11 адсоткаў
11:01, 15/04/2002

На пачатак красавіка ў Беларусі зарэгістравана 116 тысяч беспрацоўных, што складае 2% працаздольнага насельніцтв краіны. Пра гэта паведаміла рэспубліканскае Міністэрства статыстыкі і аналізу. Паводле дадзеных міністэрства, колькасьць беспрацоўных у рэспубліцы сёлета за І квартал павялічылася амаль на 11% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Больш за ўсё маюць патрэбу ў працаўладкаваньні жыхары Віцебскай і Гомельскай абласьцей, менш за ўсё – Менску.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: