Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Колькасьць беспрацоўных павялічылася на 11 адсоткаў 11:01, 15/04/2002
На пачатак красавіка ў Беларусі зарэгістравана 116 тысяч беспрацоўных, што складае 2% працаздольнага насельніцтв краіны. Пра гэта паведаміла рэспубліканскае Міністэрства статыстыкі і аналізу. Паводле дадзеных міністэрства, колькасьць беспрацоўных у рэспубліцы сёлета за І квартал павялічылася амаль на 11% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Больш за ўсё маюць патрэбу ў працаўладкаваньні жыхары Віцебскай і Гомельскай абласьцей, менш за ўсё – Менску.
Спэцыялісты дэпартамэнту па працаўладкаваньні беларускага Міністэрства працы й сацыяльнай абароны адзначаюць, што рост беспрацоўя зьвязаны, перш за ўсё, з памяншэньнем колькасьці вакансіяў на прамысловых прадпрыемствах і ў прыватным бізнэсе. На пачатак красавіка іх было толькі 29,5 тыс, што склала 82% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.