Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тарыфы ў Расеі і Беларусі стануць аднолькавымі 11:02, 15/04/2002, Lenta.Ru
З 1 траўня гэтага году тарыфы на энэрганосьбіты ў Расеі й Беларусі будуць аднолькавымі. Беларускія тарыфы будуць прыроўненыя да ўнутрырасейскіх. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін па сканчэньні паседжаньня вышэйшай дзяржрады “саюзнае дзяржавы” Расеі і Беларусі.
Беларускія тарыфы на чыгуначныя перавозкі будуць прыроўненыя да ўнутрырасейскіх з 1 ліпеня, адзначыў Ўладзімер Пуцін. Паводле ягоных словаў, на паседжаньні вышэйшай дзяржрады дасягнутая дамова аб стварэньні сумеснага акцыянэрнага таварыства, якое аб’яднае сыстэму газапроваду, якая праходзіць па тэрыторыі Беларусі. Першы этап ягонага стварэньня завяршыцца цягам гэтага году.