Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія ўлады адмовілі ў візе часоваму кіраўніку КНГ АБСЭ
11:04, 15/04/2002

Часовы кіраўнік менскай місіі АБСЭ Мішэль Рывалье вымушаны быў пакінуць Беларусь – беларускія ўлады адмовіліся падоўжыць спадару Рывалье ўязную візу. Гэта ўжо другі кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ, які за апошнія паўгода вымушаны зьехаць зь Беларусі з-за жорсткіх мер беларускага кіраўніцтва, якое патрабуе перагляду мандату місіі і абвінавачвае АБСЭ ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы Беларусі. Старшыня АБСЭ Антоніа да Круз выказаў занепакоенасьць ў сувязі з такой сытуацыяй і папярэдзіў беларускія ўлады аб “адпаведнай рэакцыі кіраўніцтва АБСЭ”.

Чарговы кіраўнік КНГ АБСЭ Мішэль Рывалье, які быў выконваючым абавязкі кіраўніка місіі, пакідае Беларусь як Ганс-Георг Вік. Тэрмін ягонай ўязной візы сыходзіць сёньня, 15 сакавіка. Беларускія ўлады адмаўляюцца камэнтаваць гэтую скандальную сытуацыю.

У КНГ АБСЭ Радыё Рацыя таксама адмовіліся пракамэнтаваць сытуацыю і спаслаліся на тое, што зараз ідуць актыўныя перамовы з уладамі Беларусі. Разам з тым, у КНГ АБСЭ паведамілі, што месца выконваючага абавязкі кіраўніка КНГ АБСЭ, хутчэй за ўсё, зойме ангелец Эндру Карпэнтэр. Пакуль невядома, калі сканчваецца беларуская віза ў Карпэнтэра, іншымі словамі – на які тэрмін будзе адкладзены выхад з гэтай канфліктнай сытуацыі.

Нагадаем, што беларускія ўлады заяўляюць, што толькі пасьля перагляду мандату АБСЭ беларускія ўлады зацьвердзяць кандыдатуру новага кіраўніка місіі немца Эбэргарда Хайкэна. Міністар замежных спарваў Беларусі Міхаіл Хвастоў заявіў, што пакуль мандат Кансультатыўна-назіральнае групы ня будзе зьменены, ён “ня бачыць сэнсу для далейшага знаходжаньня групы ў Менску”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: