Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юры Хашчавацкі прадстаўляе Беларусь на кінафэстывалі ў Празе 11:07, 15/04/2002
З 10 па 17 красавіка ў Празе праходзіць міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў Jeden svet (Адзіны сьвет). Упершыню ў журы фэстывалю ўвайшоў прадстаўнік Беларусі – кінарэжысэр Юры Хашчавацкі. Гэты фэстываль зьбірае лепшыя дакумэнтальныя фільмы, прысьвечаныя правам чалавека, прыродным катастрофам, ваенным канфліктам, існаваньню людзей на зямлі.
У аўторак, 16 красавіка, Юры Хашчавацкі прачытае лекцыю на філязофскім факультэце Карлавага ўнівэрсытэту на тэму “Беларускае дакумэнтальнае кіно”, а вечарам пройдзе пазаконкурсны паказ ягонага фільму “Багі Серпу й Молату” у кінатэатры Evald.
У сераду 17 красавіка з 16 гадзін па менскім часе пройдзе on-line канфэрэнцыя з Юры Хашчавацкім на сайце www.xchat.cz
Неабходна адзначыць, што беларускае дакумэнтальнае кіно ўжо ня першы раз прэзэнтуецца на вядомым кінафоруме: у фестывалі ў мінулыя гады прымалі ўдзел фільмы “Страх” Леаніда Міндліна і Ўладзімера Андронава, “Ноч доўгіх нажоў” Віктара Дашука і “Звычайны прэзыдэнт” Юры Хашчавацкага.