Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія журналісты патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед сваіх калег
11:08, 15/04/2002

Прадстаўнікі шэрагу беларускіх недзяржаўных СМІ падпісалі “Зварот у сувязі з пагаршэньнем сытуацыі са свабодай слова ў Рэспубліцы Беларусь”. Сярод падпісантаў звароту – прадстаўнікі грамадзкай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ), кіраўнікі й супрацоўнікі недзяржаўных выданьняў; усяго - каля 15 чалавек. Зварот адкрыты для падпісаньня, збор подпісаў праводзіць БАЖ.

У ім у прыватнасьці, адзначаецца, што “пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году ўлады актывізавалі ўціск на свабоду слова і інфармацыі. Закрытая адна са старэйшых беларускіх незалежных газэт “Пагоня”. Паводле публікацыі вострых крытычных матэрыялаў у шэрагу выданьняў распачатыя крымінальныя справы. Галоўны рэдактар “Пагоні” Мікалай Маркевіч і карэспандэнт газэты Павал Мажэйка прыцягнутыя да суда па абвінавачваньні ў зьдзяйсьненьні злачынства – паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (ч.2 арт.367 КК Беларусі). Арганізаваны пратэст гарадзенскіх журналістаў супраць суда над іх калегамі быў падаўлены з дапамогай міліцыі. Трынацццаць удзельнікаў пікету атрымалі штрафы і арышты на тэрмін ад 3 да 10 сутак”. “Такога стаўленьня ўладаў да прэсы, --адзначаецца ў звароце, – даўно не назіраецца на ўсёй эўрапейскай прасторы. Беларусь засталася апошняй “зонай маўчальніцтва” на мапе Эўропы, дзе ўлада прымяняе рэпрэсіўныя мэтады барацьбы з іншадумствам, а на словах дэкляруе сваю прыхільнасьць да каштоўнасьцей дэмакратыі”.

Аўтары звароту патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед журналістаў Мікалая Маркевіча і Паўла Мажэйкі, спыніць іншыя крымінальныя справы датычна журналістаў, якія выконвалі прафэсійныя абавязкі. “Праваахоўчыя органы – пракуратура, міліцыя, КДБ – не павінны выкарыстоўвацца ў якасьці інструмэнту рэпрэсіяў супраць няўгодных уладам СМІ і журналістаў, а суды – ператварацца ў сродак расправы над іншадумцамі”, -- падкрэсьліваецца ў звароце. Ягоныя аўтары заклікаюць беларускіх заканадаўцаў “адказна падыйсьці да абмеркаваньня праектаў закону “Аб асновах забесьпячэньня інфармацыйнай бясьпекі” і новай рэдакцыі закону “Аб сродкай масавай інфармацыі”. “Заканадаўства аб СМІ павінна адпавядаць міжнародна-прававым стандартам і служыць усяму грамадзтву, а не кожнаму паасобна. У сувязі з гэтым мы настойваем на правядзеньні адкрытага грамадзкага абмеркаваньня згаданых законапраектаў і на іх незалежнай экспэртызе”, -- гаворыцца ў звароце. У ім таксама гучыць заклік да беларускай і міжнароднай грамадзкасьці выказаць сваё стаўленьне да сытуацыі са свабодай слова ў Беларусі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: