Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МАРШ ПРАТЭСТУ “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА” СТАРТУЕ 19 КРАСАВІКА А 18.00 З ПЛОШЧЫ ЯКУБА КОЛАСА
11:09, 15/04/2002

Марш пратэсту “Так жыць нельга” стартуе ў Менску як і было заплянавана– 19 красавіка а 18.00 на плошчы Якуба Коласа. Пра гэта на прэсавай канфрэнцыі ў Менску заявілі арганізатары акцыі.

Нагадаем, што арганізатарамі Маршу Пратэсту выступілі кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, правабаронцы Валеры Шчукін, Зьміцер Бандарэнка, журналіст Мікалай Халезін і актывіст ЗУБРа Цімафей Дранчук . Заяўка на правядзеньне акцыі была падзеная ў Менгарвыканкам 12 сакавіка. Арганізатары Маршу паведамілі сталічным уладам, што акцыя пачынаецца на плошчы Якуба Коласа, адкуль калёна дэманстрантаў пройдзе па праспэкце Скарыны да Кастрычніцкай плошчы, дзе адбудзецца мітынг.

Аднак, як паведамілі на прэсавай канфэрэнцыі Зьміцер Бандарэнка, Мікалай Халезін і Валеры Шчукін, Менгарвыканкам санкцыянаваў толькі правядзеньне мітынгу. У адказ арганізатары акцыі падалі на дзеяньні ўладаў зыскавую заяву ў суд, а таксама адправілі скаргу прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Генадзю Навіцкаму. На думку арганізатараў Маршу, забаронай заплянаванага парадку правядзеньня акцыі, сталічныя ўлады парушылі Канстытуцыю РБ (артыкул 35), якая гарантуе грамадзянам краіны свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньня.

Са словаў удзельнікаў прэсавай канфэрэнцыі, яны выдатна разумеюць, што пастанова суда на іх карысьць малаверагодная, аднак для таго, каб прадухіліць абвінавачваньні ў бязьдзеяньні, маюць намер прайсьці праз усе прадугледжаныя заканадаўствам інстанцыі. Калі ўсе зыскавыя заявы будуць адхіленыя, арганізатары Маршу маюць намер зьвярнуцца са скаргай у Камітэт ААН па правох чалавека. Акрамя таго, як заявіў на прэсавай канфэрэнцыі праваабаронца, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя’97” Зьміцер Бандарэнка, для судзьдзяў, якія могуць пазбавіць яго права на свабоду сходаў, таксама існуе артыкул 59 Канстытуцыі, у якім прадугледжана пакараньне судзьдзяў, якія парушаюць заканадаўства.

Але, якім бы ні быў вынік гэтага ліставаньня з уладамі, арганізатары акцыі заявілі, што Марш Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” пачынаецца ў Менску ў заплянаваны час і ў заплянаваным месцы – а 18.00 на плошчы Якуба Коласа. Да таго ж , паводле іхных словаў, забараніць сацыяльную акцыю уладам ня так і проста, а забараніць акцыю, удзельнікі якой патрабуюць ад кіраўніка дзяржавы выкананьня яго прадвыбарчых абяцаньняў – яшчэ цяжэй.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: