Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
МВФ патрабуе ад беларускіх уладаў ліквідацыі ўсіх пазабюджэтных фондаў
11:14, 16/04/2002


 ПАЛIТЫКА 

Эўразьвяз мае намер усталёўваць новыя дачыненьні з Украінай, Беларусяй і Малдовай
11:13, 16/04/2002

Кіраўнікі дыпляматычных ведамстваў Эўрапейскага Зьвязу падтрымалі прапановы Вялікабрытаніі й Швэцыі пачаць усталёўваць новыя дачыненьні з трыма краінамі, якія стануць новымі суседзямі Эўразьвязу пасьля ягонага пашырэньня. Адна з прапановаў Вялікабрытаніі – прапанаваць Беларусі, Малдове й Украіне “адмысловы статус суседзяў”. Гэты статус паспрабуе вызначыць Эўрапейская камісія ў часе старшыняваньня Даніі ў Эўразьвязе, якое пачынаецца ў ліпені. Статус будзе прывязаны да схемы, якая будзе прапаноўваць Беларусі, Малдове й Украіне паступовую лібэралізацыю гандлю з Эўразьвязам у абмен на правядзеньне эканамічных і палітычных рэформаў і паляпшэньне cытуацыі з правамі чалавека, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на “Financial Times”.

“Гарадзенскі працэс”: сумныя традыцыі Беларусі
11:12, 16/04/2002, GazetaSNG.ru

Працягваюцца скандалы, зьвязаныя з парушэньнем свабоды слова ў Беларусі. Сумны лёс журналістаў ОРТ Паўла Шарамета й Зьмітра Завадзкага паўтарылі журналісты гарадзенскай апазыыйнай газэты “Пагоня”, закрытай з рашэньня Вышэйшага гаспадарчага суда рэспублікі. Нягледзячы на тое, што былы рэдактар “Пагоні” Мікола Маркевіч і карэспандэнт Павал Мажэйка пакуль на волі, абвінавачваньне, якое ім інкрымінуецца (паклёп на кіраўніка дзяржавы), прадугледжвае пакараньне да 5 гадоў зьняволеньня.

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі запрошаныя на сэсію ПАСЭ
11:11, 16/04/2002

Дэлегацыя беларускай палітычнай апазыцыі атрымала запрашэньне для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. У Стразбургу дэлегацыя плянуе падняць пытаньне аб лёсе Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі.

Лукашэнка будзе асабіста кантраляваць Мінфін
11:10, 16/04/2002

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі падрыхтаваў праект указу прэзыдэнта аб стварэньні ў Беларусі сыстэмы бюджэтнага кантролю. Пра гэта 15 красавіка падчас сустрэчы з членамі бюджэтнай камісіі “палаты прадстаўнікоў” паведаміў першы намесьнік старшыні КДК Міхаіл Матусевіч.

БПСМ развальваецца ад адсутнасьці бюджэтнай падтрымкі
11:09, 16/04/2002

Кіраўніцтва магілёўскага абласнога камітэту Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі зьвярнулася ў аблвыканкам з просьбай выдаткаваць грашовую субсыдыю з тэрмінам пагашэньня за два месяцы на выплату заробку супрацоўнікам апарату мясцовых структур сваёй арганізацыі.

БМЗ падтрымаюць пры дапамозе расейскага крэдыту
11:08, 16/04/2002

Міністэрства фінансаў Беларусі плянуе выдаткаваць Беларускаму металюргічнаму заводу 20 мільёнаў даляраў ЗША для закупу сыравіны й матэрыялаў. Згаданая сума выдаткоўваецца са сродкаў дзяржаўнага крэдыту Расейскай Фэдэрацыі, аб якім было дамоўлена 30 лістапада 2001 году.

У Вене пройдзе адмысловая сэсія Сталай Рады АБСЭ, прысьвечаная Беларусі
11:07, 16/04/2002

Выконваючы абавязкі кіраўніка АБСЭ ў Беларусі Мішэль Рывалье, якому беларускія ўлады адмовілі падоўжыць уязную візу, пакінуў краіну. Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкаю на КНГ АБСЭ ў Беларусі, Мішэль Рывалье выляцеў у Вену, дзе знаходзіцца штаб-кватэра АБСЭ. Сёньня там адбудзецца адмысловая сэсія Сталай рады АБСЭ, прысьвечаная сытуацыі ў Беларусі. Сп.Рывалье, паводле інфармацыі радыё, будзе прысутнічаць на гэтай сэсіі і будзе выступаць перад Сталай Радай.

Афіцыйны Менск ігнаруе экспэртаў ARTIСLE 19
11:06, 16/04/2002

МЗС Беларусі, а таксама ідэалягічнае ўпраўленьне пры Адміністрацыі прэзыдэнта, адмовіліся ад сустрэч з экспэртамі міжнароднай арганізацыі ARTIСLE 19, якія прыбылі ў Менск для абмеркаавньня законапраекту аб СМІ. Раней міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны абяцаў накіраваць беларускі законапраект у эўрапейскія структуры на экспэртызу. Абяцаньні міністра прагучалі на слуханьнях па СМІ ў Радзе Эўропы.

У Жэневе пройдзе акцыя ў падтрымку Бандажэўскага
11:05, 16/04/2002

Акцыю ў падтрымку Юры Бандажэўскага, зьняволенага прафэсара Гомельскага мэдычнага інстытуту, плянуюць наладзіць 4 траўня ў Жэневе актывісты эўрапейскіх грамадзкіх арганізацыяў. Прафэсар Бандажэўскі асуджаны на 8 гадоў па авінавачваньні ў атрыманьні хабару. Між тым, прафэсар зьяўляецца актыўным праціўнікам урадавай праграмы засяленьня забруджаных тэрыторыяў Чарнобыльскай зоны.

Беларускі й кубінскі рэжымы задаволеныя супрацоўніцтвам
11:04, 16/04/2002

У сувязі з 10-годзьдзем з дня ўстанаўленьня дыпляматычных стасункаў паміж Беларусяй і Кубай міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў накіраваў ліст свайму кубінскаму калегу Феліпэ Пэрэсу Рокэ, у якім выказаў задавальненьне ад “высокай ступені даверу й разнастайнага характару супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі”, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.

Віцебскай міліцыі адключаюць тэлефоны за няўплату
11:03, 16/04/2002

Каля 5 тысяч тэлефонных апаратаў былі адключаныя сувязістамі Віцебскай вобласьці ў сакавіку. Прычына – няўплата абанентаў за паслугі сувязі. Трэба зазначыць, што сярод адключаных ведамстваў апынуліся Ўпраўленьне ўнутраных справаў аблвыканкаму, АУС Кастрычніцкага і Чыгуначнага раёнаў абласнога цэнтру, якія запазычылі за паслугі тэлефонаў каля 3 мільёнаў рублёў.

Маўчаньне генэралаў: расстаноўка сіл напярэдадні прыватызацыі
11:02, 16/04/2002, «Белорусская газета»

Шэсьць сустрэч беларускага прэзыдэнта з буйнейшымі расейскімі бізнэсоўцамі на мінулым тыдні адбыліся па ўсіх правілах гасьціннасьці. Аўдыенцыя ў рабочай рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы, падчас якой абраны “інвэстар” даведваўся аб тым, што ад яго чакаюць, завяршалася абедам у Доме ўраду. На перамовах будучым уласьнікам дастаткова было трымацца трох умоваў: не перабіваць, не пярэчыць і не спрачацца з Аляксандрам Лукашэнкам. Аднак роля статыстаў не задаволіла большасьць нафтавых генэралаў. Адкрытым засталося пытаньне: навошта прэзыдэнт сустракаўся з элітай расейскага бізнэсу.

Наваполацкі завод стаў надоўга
11:01, 16/04/2002

Наваполацкі завод пратэінава-вітамінных канцэнтратаў так і не аднавіў працу 15 красавіка, як гэта было заплянавана.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: