Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Наваполацкі завод пратэінава-вітамінных канцэнтратаў так і не аднавіў працу 15 красавіка, як гэта было заплянавана.
Мінулы панядзелак, адзначае “БДГ”, павінен быў увайсьці ў найновую гісторыю прадпрыемства як дата ўжо чацьвёртага пуску за апошнія два з паловаю гады. Аднак чарговая “рэанімацыя” заводу адкладаецца. Мяркуецца, што да траўня. З абяцаных урадам на сакавік-красавік 500 мільёнаў рублёў, якія павінны былі дапамагчы прадпрыемству перайсьці на газ, Міністэрства фінансаў выдаткавала толькі 60 мільёнаў. Пакуль толькі на паперы застаюцца й пляны выдаткаваць заводу БВК 150 мільёнаў рублёў на папаўненьне зваротных сродкаў.