Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Маўчаньне генэралаў: расстаноўка сіл напярэдадні прыватызацыі
11:02, 16/04/2002, «Белорусская газета»

Шэсьць сустрэч беларускага прэзыдэнта з буйнейшымі расейскімі бізнэсоўцамі на мінулым тыдні адбыліся па ўсіх правілах гасьціннасьці. Аўдыенцыя ў рабочай рэзыдэнцыі кіраўніка дзяржавы, падчас якой абраны “інвэстар” даведваўся аб тым, што ад яго чакаюць, завяршалася абедам у Доме ўраду. На перамовах будучым уласьнікам дастаткова было трымацца трох умоваў: не перабіваць, не пярэчыць і не спрачацца з Аляксандрам Лукашэнкам. Аднак роля статыстаў не задаволіла большасьць нафтавых генэралаў. Адкрытым засталося пытаньне: навошта прэзыдэнт сустракаўся з элітай расейскага бізнэсу.

“Першая прычына – гэта я”

Мэта аўдыенцыяў - аб’явіць аб тэндэрных таргах, падчас якіх “у Беларусі пераможа той, хто прапануе лепшыя ўмовы”. Аднак трое з шасьцёх “генэралаў” спаслаліся на адсутнасьць канкрэтных дамоўленасьцяў і так і ня высьветлелі, што ім прапанаваў урад. Чацьвёрты, Вагіт Алекпераў, прэзыдэнт “Лукойлу”, сумленна сказаў, што пакет акцыяў занадта разьбіты. А Таймураз Балоеў, кіраўнік “Балтики, так і не дачакаўся канкрэтнага адказу, калі ж будзе падпісаная інвэстыцыйная дамова. Хаця асобныя ўрадавыя чыноўнікі прагназавалі падпісаньне менавіта на гэты дзень.

Тым больш насьцярожвае прэзыдэнцкая патэтыка – “приватизация в нефтехимии не является чем-то чрезвычайно важным», бо беларускія заводы “работают устойчиво и хорошо”. Навошта тады клікаў? Каб “не тратить бюджетные деньги на поддержку предприятий в ходе их модернизации, а направить их на социальную сферу”.

Лукашэнка не зьбіраўся “торговаться и говорить о цене” з бінэсоўцамі. “Как только вы достигнете соглашения с правительством, договор сразу ляжет мне на стол для утверждения”, -- сказаў беларускі лідэр.

Ня выключана, што адной зь дзьвюх мэтаў на вышэйшым узроўні было гарантаваньне таго, што “ніякакага чынавенскага свавольства ня будзе”. І яшчэ. Госьці павінны былі зразумець, што ўся адказнасьць за прыватызацыю кладзецца на плечы прэзыдэнта Беларусі, узводзячы яго ў рангу галоўнага эканаміста й рэфарматара.

“А другая – усе мае сябры”

Другая прычына, якая падштурхнула Лукашэнку прыняць парляманцёраў расейскага бізнэсу, была сустрэча з прэзыдэнтам Расеі Пуціным 12 красавіка. Беларускі прэзыдэнт разьлічваў на падтрымку Расеі ў пытаньні штогадовай кампэнсацыі ў наш бюджэт $185 млн., а таксама на зьніжэньне коштаў на прыродны газ і чыгуначных тарыфаў да ўзроўню расейскіх. “сябра Ўладзімер Уладзісмеравіч” не падвёў, кошты на газ зьменшыў, хаця грошаў ня даў. Не заплянаваныя такія выдаткі ў расейскім бюджэце, а асабістага прэзыдэнцкага фонду ў Расеі няма, хіба толькі “Гарбачоў-фонд”.

Таму дарэмна аналітыкі шукалі эканамічныя навіны й вынікі перамоваў. Красавіцкія сустрэчы А.Г. ставілі за мэту толькі палітычны антураж.

Як стала вядома “БГ”, урад прапанаваў даўно распрацаваныя пяць варыянтаў прыватызацыі, зь якіх тры асноўныя адрозьніваюцца пакетам акцыяў, якія адначасова перадаюцца новаму ўласьніку. У першым выпадку – гэта 5-7%, у другім – да 30% разам з “залатой акцыяй”, у трэцім – 49% мінус доля працоўнага калектыву. Ва ўсіх пяці выпадках дзяржава пакідае за сабой кантрольны пакет акцыяў (51%).

“Трэцяя – гэта новае каханьне”

“Сургутнефтегаз” хутка год як манапаліст на нафтавым рынку Беларусі. Зацікаўленасьць беларускіх уладаў у прысутнасьці кампаніі на рынку прасочваецца вельмі канкрэтна. Падчас сустрэчы з Уладзімерам Багданавым, гендырэктарам “Сургутнефтегаза”, Лукашэнка адзначыў, што прапановы “Сургутнефегаза” “абсолютно близки к тем условиям, в которых разворачиваются процессы акционирования и приватизации в нашей стране”, і Беларусь “очень серьезно” ставіцца да намеру інвэставаць сродкі ў эканоміку рэспублікі. Ён таксама выказаў гатоўнасьць “на определенных условиях предоставить всяческую поддержку” Багданаву.

“Сургутнефтегаз” цікавіцца набыцьцём акцыў нафтахімічных прадпрыемстваў “Нафтан”, “Палімір”, “Азот”. Багданаў пакуль устрымліваецца ад канкрэтных ацэнак і разьлічвае на дапамогу топ-мэнэджэраў “Славнефти” у выпадку ўдзелу ў прыватызацыі ў Беларусі. Як вынікае з інтэрвію Багданава “Белорусской газете”, ён яшчэ не прыняў канчатковага рашэньня – ісьці яму сюды “працаваць сур’ёзна” ці не.

Са словаў Міхаіла Гуцырыева, “Славнефть” сумесна з “Сургутнефтегазом” плянуе прымаць удзел у прыватызацыі “Азоту” у суадносінах 50:50, акрамя таго, яна разьлічвае атрымаць блякіруючы пакет акцыяў (25%) “Паліміру” і пакінуць астатняе Багданаву. З “Нафтанам” пытаньне застаецца адкрытым. Кіраўніцтва “Славнефти” “задавальняе пакрокавая інвэстыцыйная прыватызацыя: 10% акцыяў у абмен на інвэстыцыі, затым яшчэ 10% і яшчэ інвэстыцыі”.

Гуцырыеў нечакана заявіў у Менску пра намер за некалькі гадоў інвэстыраваць у беларускую эканоміку да 1 млрд.даляраў. 19 красавіка рада дырэктараў “Славнефти” вырашыць ягоны лёс на пасадзе прэзыдэнта “Славнефти”. Так што верагоднасьць таго, што выконваць гэтыя абяцаньні давядзецца іншаму кіраўніку кампаніі, надзвычай высокая.

“Чацьвёртая прычына – гэта хлусьня”

Крыніцы ва ўрадзе, адміністрацыі прэзыдэнта і некаторых нафтагазавых кампаніях сьцьвярджаюць, што прэзыдэнт “Лукойлу” Вагіт Алекпераў выйшаў з адміністрацыі беларускага прэзыдэнта вельмі незадаволеным. У кампаніі “Лукойл-Беларусь” гэтую інфармацыю не пацьвердзілі, аднак і сустрэчу з Алеперавым не арганізавалі.

Стасункі беларускіх уладаў і “Лукойлу” не заладзіліся яшчэ ў 1996 годзе (ужо незразумела, хто меў рацыю і вінаваты ў той гісторыі з продажам мазуту за валюту”, і вось ужо шэсьць гадоў ніякіх пазытыўных пераменаў у адносінах не адбываецца. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у 2001г. Алекпераў паабяцаў было ўкласьці 1 млрд.даляраў у беларускую эканоміку. На гэтым усё і скончылася. На мінулым тыдні і размовы не было аб канкрэтнай суме.

Камэнтуючы вынікі сустрэчы з Лукашэнкам, Алекпераў сказаў, што для прыватызацыі вызначаныя “занадта невялікія адсоткі, неакрэсьленыя правы інвэстара і завяршальны этап прыватызацыі”. Ён удакладніў, што кошт беларускіх прадпрыемстваў “пакуль не даведзены да нас афіцыйна, а толькі прадэкляраваны”. Кіраўнік “Лукойлу” мяркуе, што працоўная група ў складзе членаў камісіі і прадстаўнікоў кампаніі “выведзе аб’ектыўны кошт ня толькі “жалеза”, але і бізнэсу”.

На погляд Алекперава, прыватызацыя нафтахімічных прадпрыемстваў Беларусі “з фінансавага пункту погляду зьяўляецца рызыкаваным праектам, які патрабуе пераразьмеркаваньня рызыкі”. Таму ён мае намер “хутчэй за ўсё, пабудаваць партнёрскія стасункі з кампаніяй “Итера” і не выключаць “Славнефти” і “Сургутнефтегаза”. “Бо неабавязкова быць канкурэнтамі, а можна ўвайсьці ў пул і пераразьмеркаваць як фінанасавыя. Так і тэхнялягічныя рызыкі”, - адзначыў Алекпераў у Менску.

“Пятая прычына – гэта боль”

Любоў бізнэсоўца й палітыка адзін да аднаго – рэч вераломная, бо імідж кампаніі вызначаеццаў асноўным яе гадавым зваротам. Любоў палітыка да бізнэсоўца трымаецца на дапамозе апошнім палітычных кампаніяў, арганізаваных першым. Не зусім зразумела, якія асабістыя адносіны склаліся паміж землякамі Аляксандрам Лукашэнкам і Ігарам Макаравым (прэзыдэнт МГК “Итера”), аднак відавочна, што бізнэс гэтай кампаніі на беларускім рынку пэрыядычна ставіцца пад пагрозу. Таму кампанія пашырае сваю дзейнасьць толькі ў сфэры паставак газу. Амаль усе праекты з удзелам беларускай прамысловасьці церпяць паразу (за выключэньнем пасьпяховай вытворчасьці на “Белпаку”). Так што ні пра якую ўзаемавыгадную любоў палітыка і бізнэсоўца ў гэтых адносінах казаць не выпадае. Ва ўсялякім выпадку, пакуль.

“Акцыянаваньне прадпрыемстваў пачалося. Урад вызначыў правілы гульні, пасьля якіх інвэстары павінны прыняць рашэньне аб далейшых дзеяньнях”, -- менавіта так Макараў ахарактарызаваў сутнасьць перамоваў у прэзыдэнцкай адміністрацыі. Пры гэтым кіраўнік “Итеры” пацьвердзіў інфармацыю аб намеры укласьці 200 млн.дал. і абумовіўся –“калі ўмовы будуць прымальнымі для нашай кампаніі і ўраду Беларусі”. Макараў згодны атрымаць не кантрольны пакет, а 40-45% пры наяўнасьці права вета на стратэгічныя рашэньні.

Кіраўнікі “СИБУРа” і “Балтики” пачулі ад Лукашэнкітыя самыя прапановы, якія ён рабіў іншым расейскім інвэстарам. “СИБУР” прэтэндуе на тую саму ўласнасьць, што і першыя чатары інвэстары: “Палімір”, “Нафтан”, “Азот”. Найбольш пэрспэктыўным накірункам для “СИБУРа” нашыя экспэрты называюць другасную нафтаперапрацоўку, а менавіта Магілёўскае і Сьветлагорскае “Хімвалакно” і “Белшыну”.

З Балоевым таксама усё атрымалася проста. У лютым ён не прыехаў, бо “не атрымаў афіцыйнага запрашэньня”. У красавіку прыехаў менавіта таму, што яго атрымаў. Ніякіх канкрэтных дамоўленасьцяў (акрамя гарантыі не забіраць і ненацыяналізаваць укладзеныя матжрыляьныя сродкі ў “Крыніцу”) не дасягнута.

Усё гэта кажа аб тым, што канчаткова прэзыдэнт яшчэ ня вызначыўся ня толькі з тым, каму працаваць на беларускіх нафтахімічных заводах, але і з тым, на якіх умовах і калі ён дапусьціць расейскі капітал у Беларусь.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: