Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі й кубінскі рэжымы задаволеныя супрацоўніцтвам 11:04, 16/04/2002
У сувязі з 10-годзьдзем з дня ўстанаўленьня дыпляматычных стасункаў паміж Беларусяй і Кубай міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў накіраваў ліст свайму кубінскаму калегу Феліпэ Пэрэсу Рокэ, у якім выказаў задавальненьне ад “высокай ступені даверу й разнастайнага характару супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі”, паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі.
Гэтая дата будзе адзначацца ў сталіцы Кубы, Гаване. Там Амбасада Беларусі ў Рэспубліцы Куба сумесна з кубінскім інстытутам сяброўства народаў правядзе прыём, на які запрошаныя афіцыйныя асобы, прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў і арганізацыяў Кубы, дыпляматычнага корпусу, акрэдытаванага ў краіне.