Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Жэневе пройдзе акцыя ў падтрымку Бандажэўскага 11:05, 16/04/2002
Акцыю ў падтрымку Юры Бандажэўскага, зьняволенага прафэсара Гомельскага мэдычнага інстытуту, плянуюць наладзіць 4 траўня ў Жэневе актывісты эўрапейскіх грамадзкіх арганізацыяў. Прафэсар Бандажэўскі асуджаны на 8 гадоў па авінавачваньні ў атрыманьні хабару. Між тым, прафэсар зьяўляецца актыўным праціўнікам урадавай праграмы засяленьня забруджаных тэрыторыяў Чарнобыльскай зоны.