Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Афіцыйны Менск ігнаруе экспэртаў ARTIСLE 19 11:06, 16/04/2002
МЗС Беларусі, а таксама ідэалягічнае ўпраўленьне пры Адміністрацыі прэзыдэнта, адмовіліся ад сустрэч з экспэртамі міжнароднай арганізацыі ARTIСLE 19, якія прыбылі ў Менск для абмеркаавньня законапраекту аб СМІ. Раней міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны абяцаў накіраваць беларускі законапраект у эўрапейскія структуры на экспэртызу. Абяцаньні міністра прагучалі на слуханьнях па СМІ ў Радзе Эўропы.
Як паведамляе Радыё Рацыя, 14 красавіка ў Менск прыехаў юрыст ARTIСLE 19 Кен Батачарджы, які рабіў экспэртызу папярэдняга законапраекту Беларусі па СМІ, а таксама Фрэдэрыка Прына – каардынатар эўрапейскіх праектаў гэтай уплывовай міжнароднай арганізацыі. Яны разьлічвалі абмеркаваць з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску сытуацыю ў беларускі мас-мэдыях, а таксама прапанаваць беларускім уладам варыянты выхаду са складанай сытуацыі. Адмаўленьне ад сустрэчы прадэманстравала ступень зацікаўленасьці Адміністрацыі прэзыдэнта і МЗС Беларусі ў рэкамэндацыях міжнародных экспэртаў.
Дарэчы, сам міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны таксама адмовіўся ад сустрэчы зь міжнароднымі экспэртамі.