Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БПСМ развальваецца ад адсутнасьці бюджэтнай падтрымкі 11:09, 16/04/2002
Кіраўніцтва магілёўскага абласнога камітэту Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі зьвярнулася ў аблвыканкам з просьбай выдаткаваць грашовую субсыдыю з тэрмінам пагашэньня за два месяцы на выплату заробку супрацоўнікам апарату мясцовых структур сваёй арганізацыі.
БПСМ ствараўся пры непасрэднай падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі і фінансаваўся зь бюджэту. Аднак, паводле словаў першага сакратара абкаму БПСМ Аляксандра Юшкевіча, за апошнія тры месяцы работнікам апарату не выплочваюць заробак. У выніку гэтага, адзначыў ён, з шэрагаў БПСМ сталі сыходзіць работнікі.
Аблвыканкам задаволіў просьбу выдаткаваць субсыдыі. Пры гэтым, аднак, кіраўнік абласной “вэртыкалі” Барыс Батура параіў членам БПСМ падумаць над пытаньнем самастойна зарабляць грошы для патрэбаў сваёй арганізацыі, а не спадзявацца выключна на дапамогу дзяржавы.