Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МВФ патрабуе ад беларускіх уладаў ліквідацыі ўсіх пазабюджэтных фондаў
11:14, 16/04/2002

Міжнародны валютны фонд прапануе Беларусі ліквідаваць пазабюджтныя фонды і ўключыць ўсе дзяржаўныя даходы і выдаткі ў бюджэт. Па-ранейшаму існуе меркаваньне, што прэзыдэнцкая адміністрацыя праводзіць значныя апэрацыі, якія цалкам не ўключаныя ў бюджэце. МВФ да гэтага часу не атрымаў ад ураду адказу на прапанову ўключыць у бюджэт фінансавыя апэрыцыі прэзыдэнцкіх структур.

“Нам адказваюць, што існуе фармальны прэзыдэнцкі фонд, які ўключаны ў бюджэт, -- кажа сталы прадстаўнік МВФ у Беларусі й Літве Майкл Хортан.— Але ёсьць і іншыя апэрацыі, якія пакуль у яго ня ўключаныя ў яго. На нашу думку, поўная карціна грашовай сытуацыі ў Беларусі невідавочная і невядомая, пакуль ня ўсе апэрацыі ўключаныя ў бюджэт. Таму існуе думка, што неабходна працаваць далей, каб вызначыць гэтыя апэрацыі й зрабіць іх часткай бюджэту”.

Прадстаўнікі МВФ яшчэ раней рэкамэндавалі, каб усе пазабюджэтныя фонды, якія існуюць у Беларусі, былі ўключаныя ў дзяржаўны бюджэт. Яны лічаць гэта за неабходнае, каб забясьпечыць доступ грамадзкасьці да інфармацыі аб тым, куды ідуць дзяржаўныя грошы, і даць больш канкрэтную карціну эканамічнай сытуацыі ў Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: