Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, некаторыя дзяржавы Эўразьвязу маюць намер закрыць свае межы для вышэйшых службовых асобаў Беларусі. Такім чынам Эўразьвяз адрэагуе на адмову афіцыйнага Менску падожыць тэрмін акрэдытацыі для выконваючага абавязкі кіраўніка місіі АБСЭ ў Беларусі Мішэля Рывалье. На больш жорсткіх мерах да Менску настойваюць і ЗША, якія неафіцыйна ўжо паведамілі аб гатоўнасьці падтрымаць любыя санкцыі, прынятыя адносна беларускіх уладаў, піша “Время новостей”.
Як паведаміў на брыфінгу прэсавы-сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка, у пэрыяд з 22 па 26 красавіка заплянаваны візыт беларускай дэлегацыі на чале з намесьнікам галавы адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанідам Козікам у Ірак. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства гандлю, Нацыянальнае кампаніі “Белавія”, СП “Белфарм”.
Адмысловы прадстаўнік па пытаньнях, зьвязаных з супрацоўніцтвам АБСЭ і Беларусі, Эбэрхард Хайкен паведаміў карэспандэнту «Ю.С.Ньюс». што атрымаў гэты тытул яшчэ 8 сакавіка. Больш за месяц гэтае рашэньне дзейнага старшыні АБСЭ не сьпяшаліся агучваць, бо спадзяваліся на дасягненьне кампрамісу зь беларускімі ўладамі. Аднак трываньне АБСЭ лопнула пасьля таго, як зь Беларусі фактычна выслалі часовага кіраўніка групы АБСЭ ў Менску Мішэля Рывалье. На адмысловым паседжаньні Сталай рады АБСЭ ў Вене 16 красавіка Эбэрхард Хайкен упершыню выступіў у новай якасьці, а не проста як кандыдат на пасаду кіраўніка групы.
Напярэдадні Маршу Пратэсту, які пройдзе ў Менску 19 красавіка, рух супраціву ЗУБР зьвярнуўся да беларускай моладзі з заклікам прыняць удзел у акцыі пратэсту. “Сябры! – зьвяртаецца ЗУБР, -- 9 верасьня мы прагаласавалі супраць палітычных рэпрэсій. Супраць безграматнай эканамічнай палітыкі. Супраць бяспраўя і галечы студэнцтва. Супраць адсутнасьці пэрспэктывы. Больш за 70% маладых людзей на прэзыдэнцкіх выбарах прагаласавалі супраць Лукашэнкі. Але наш выбар скралі. Мы зможам яго адстаяць.
Маладыя кансэрватары Чэскай рэспублікі распаўсюдзілі заяву ў абарону дэмакратычных пераўтварэньняў на Беларусі й заклікалі свой урад, а таксама ўрад краін-членаў Эўразьвязу пасадзейнічаць зьмене сытуацыі ў Беларусі. «19 красавіка дэмакратычныя арганізацыі Беларусі плянуюць правесьці ў Менску Марш Пратэсту пад дэвізам «Так жыць нельга!». Маладыя кансэрватары спадзяюцца, што беларускія ўлады ня стануць перашкаджаць правядзеньню беларускімі грамадзянамі мірнай акцыі, і ейныя ўдзельнікі не падвергнуцца перасьледу», -- гаворыцца ў звароце. Ніжэй тэкст дакумэнту цалкам:
О создании депутатской группы по связям с Верховным Советом Беларуси Пра стварэньне дэпутацкай групы па сувязях зь Вярхоўным Саветам Беларусі 13-га скліканьня заявілі 18 дэпутатаў Літоўскага сэйму. Пра гэта беларускім журналістам паведаміла адна зь ініцыятараў стварэньня гэтай групы, сябра апазыцыйнай фракцыі кансэрватараў Раса Юкневічэне. Паводле ейных словаў, гэтая «група будзе выступаць пасярэднікам паміж Беларусяй і дэмакратычнай Эўропай».
Будаўнікі Менскай кальцавой аўтадарогі на тэхніцы і пры падтрымцы міліцыі ўчора вечарам пераехалі мяжу мэмарыялу і перакапалі пляцоўку перад Крыжом пакутаў. Рабочыя заявілі, што зьбіраюцца выкапаць на пляцоўцы канаву. За іх барбарскімі дзеяньнямі спакойна назіралі супрацоўнікі Савецкага РУУС Менску. Экскаватар пакінуў тэрыторыю мэмарыялу толькі пасьля таго, як зьявіліся актывісты грамадзкіх арганізацыяў і замежныя дыпляматы.
Пэўны час у Менску адначасова праходзілі два судовыя працэсы над былымі сябрамі фашыстоўскай арганізацыі РНЕ. Адзін зь іх — гэта працэс над «групай Ігнатовіча» — у менскім абласным судзе. Ён ужо скончыўся й Ігнатовіч атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне. Другі судовы працэс праходзіў у гарадзкім судзе. Там судзілі двух былых РНЕшнікаў, якіх абвінавацілі ў забойстве свайго паплечніка. З гэтай нагоды, улічваючы грамадзкі рэзананс названых справаў, рэдакцыя РЭХА вырашыла правесьці ўласнае расьсьледаваньне дзейнасьці гэтай арганізацыі. Нам удалося выйсьці на некалькіх былых сябраў РНЕ, якія згадзіліся (з умовай захаваньня ананімнасьці) падзяліцца пэўнай інфармацыяй.
Беларусь можа прапанаваць свайго кандыдата на пасаду прэзыдэнта сумеснай расейска-беларускай кампаніі «Славнефть». «Калі Расея ўнясе сваю кандыдатуру, то і мы прапануем сваю», -- цытуе «Интерфакс» словы сябра рады дырэктараў «Славнефти», прэзыдэнта беларускага дзяржканцэрну «Белнафтахім» Івана Бамбізы. Згодна статуту кампаніі,«мы маем на гэта права», патлумачыў Бамбіза.