Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Спрэчкі вакол "Славнефти" 11:01, 18/04/2002, Neftegaz.ru
Беларусь можа прапанаваць свайго кандыдата на пасаду прэзыдэнта сумеснай расейска-беларускай кампаніі «Славнефть». «Калі Расея ўнясе сваю кандыдатуру, то і мы прапануем сваю», -- цытуе «Интерфакс» словы сябра рады дырэктараў «Славнефти», прэзыдэнта беларускага дзяржканцэрну «Белнафтахім» Івана Бамбізы. Згодна статуту кампаніі,«мы маем на гэта права», патлумачыў Бамбіза.
Рада дырэктараў «Славнефти», на якой плянуецца зацьвердзіць кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта кампаніі, адбудзецца ў пятніцу, 19 красавіка.
Пазачарговы сход акцыянэраў, на якім мусіла быць прынятым рашэньне аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў Міхаіла Гуцырыева і абраны новы прэзыдэнт, адбудзецца 13 траўня 2002 году.
Нагадаем, зь ініцыятывай аб адстаўцы Гуцырыева выступіла Мінімаёмасьці Расейскай Фэдэрацыі, якое кіруе 55,27% акцыяў «Славнефти». У якасьці адной з асноўных кандыдатур на пасаду прэзыдэнта «Славнефти» разглядаецца віцэ-прэзыдэнт кампаніі Юры Суханаў.