Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Парлямэнтары Літвы маюць намер падтрымаць Вярхоўны Савет 13-скліканьня 11:04, 18/04/2002
О создании депутатской группы по связям с Верховным Советом Беларуси Пра стварэньне дэпутацкай групы па сувязях зь Вярхоўным Саветам Беларусі 13-га скліканьня заявілі 18 дэпутатаў Літоўскага сэйму. Пра гэта беларускім журналістам паведаміла адна зь ініцыятараў стварэньня гэтай групы, сябра апазыцыйнай фракцыі кансэрватараў Раса Юкневічэне. Паводле ейных словаў, гэтая «група будзе выступаць пасярэднікам паміж Беларусяй і дэмакратычнай Эўропай».
У групу ўвайшлі пардстаўнікі ўсіх фракцыяў літоўскага парлямэнту. Да гэтага часу ў сэйме існавала толькі дэпутацкай група па пытаньнях добрасуседзкіх стасункаў з афіцыйным Менскам. Штуршком для стварэньня новай групы зьявіліся, як паведаміла Юкневічэне, слуханьні па правох чалавека ў Беларусі, якія адбыліся на мінулым тыдні ў літоўскім парлямэнце. Акрамя таго, зь ейных словаў, дадзеная ініцыятыва зьявілася сьледзтвам таго, што Літва на дадзены час старшынюе ў Радзе Эўропы.
Нагадаем, што Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня быў распушчаны ў 1996 годзе прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Аднак многія дэпутаты Вярхоўнага Савету працягваюць лічыць гэты орган адзіна законным беларускім парлямэнтам, паведамляе ІА «Росбалт».