Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
БЕЛАРУСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ НАВЕДАЕ ІРАК 11:08, 18/04/2002
Як паведаміў на брыфінгу прэсавы-сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка, у пэрыяд з 22 па 26 красавіка заплянаваны візыт беларускай дэлегацыі на чале з намесьнікам галавы адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанідам Козікам у Ірак. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства гандлю, Нацыянальнае кампаніі “Белавія”, СП “Белфарм”.
Галоўнай мэтай візыту зьяўляецца правядзеньне гуманітарных акцыяў. У склад беларускай дэлегацыі ўвойдзе група хірургаў, якія правядуць дабрачынныя апэрыцыі ў шпіталях Іраку.
Беларускі бок выказаў гатоўнасць арганізаваць навучаньне іракскіх дактароў.
Леанід Козік у якасьці старшыні Беларуска-іракскай гандлёва-эканамічнай камісіі сустрэнецца са старшынём камісіі з іракскага боку, намесьнікам Прэм’ер-міністра-міністрам фінансаў Іраку Хікматам Аль-Азаві, а таксама з іншымі міністрамі іракскага ўраду.
Падчас сустрэч плянуецца абмеркаваць стан двухбаковых адсносінаў, удзел беларускіх прадпрыемстваў і кампаній ў праграме ААН “Нафта у абмен на харчаваньне”, пастаўкі гуманітарных грузаў, сельскагаспадарчых машын.