 | ПАЛIТЫКА |  |

Валерий Щукин: меня забрали в тюрьму из-под капельницы 11:35, 22/04/2002

Один из организаторов Марша Протеста, правозащитник и журналист Валерий Щукин находится в данный момент в ожидании приговора в суде Партизанского района Минска. Валерий Алексеевич подтвердил пресс-центру Хартии, что в субботу утром сотрудники милиции забрали его реанимации нейрохирургического отделения Военного госпиталя в спецприемник-распределитель на Окрестина прямо из-под капельницы. Несмотря на то, что Щукину незадолго до этого был прописан постельный режим, врачи, по словам правозащитника, написали, что он здоров. Хотя, напомним, в этот же день утром, сотрудники госпитали сообщили пресс-центру Хартии, что у Щукина установлены сильные ушибы позвоночника, поясницы и грудной клетки. Сейчас, после двух с половиной суток содержания под стражей, Щукин сообщает, что у него сильно болит поясница, голова раскалывается, руки не сгибаются. Все эти ночи он практически не спал от сильных болей. 
Международная Амнистия признала узниками совести всех задержанных во время Марша Протеста 11:34, 22/04/2002

Влиятельная международная организация Amnesty International будет считать узником совести каждого, кто был задержан только лишь за то, что он использовал свое право на мирные собрания. Статус узника совести получит каждый, кто был задержан и затем помещен в тюрьму за участие в мирной демонстрации 19 апреля 2002 года в Минске. Amnesty International призывает белорусские власти к их немедленному и безусловному освобождению. Об этом пресс-центру Хартии сообщил представитель Amnesty International Мэтью Прингл. Правозащитник также сообщил, в конце апреля 2002 года Amnesty International собирается издать доклад по всем незаконным задержаниям мирных демонстрантов в Беларуси 2002 году. 
Пресс-секретарь ЗУБРа приговорен к 5 суткам ареста. Правозащитник «Вясны» - к 10 суткам 11:33, 22/04/2002

 Суд Партизанского района Минска приговорил пресс-секретаря движения ЗУБР Александра Отрощенкова к 5 суткам ареста. Борисовского правозащитника, сотрудника правозащитного центра «Вясна», Анатолия Аскерко суд приговорил к 10 суткам ареста. Оба они признаны виновными в нарушении статьи 167 ч.1 КоАП (участие в несанкционированных мероприятиях). И Анатолий Аскерко, и Александр Отрощенков находятся под стражей с момента задержания во время разгона Марша Протеста 19 апреля. 
ДО СИХ ПОР НЕИЗВЕСТНА СУДЬБА ВАЛЕРИЯ ЩУКИНА 11:32, 22/04/2002

Напомним, что один из организаторов Марша Протеста, правозащитник и журналист Валерий Щукин, жестоко избитый милицией во время разгона акции протеста 19 апреля, был вывезен вчера утром милицией из реанимации нейрохирургического отделения Военного госпиталя Минска в спецприемник-распределитель при ГУВД Мингорисполкома на улице Окрестина. В то же время, врачи госпиталя сообщали, что у Валерия Алексеевича установлены сильные ушибы позвоночника, поясницы и грудной клетки. Сегодня же о судьбе правозащитника ничего не известно. Во всех судах Минска сообщают, что Валерия Щукина к ним не привозили. А милиция отказывается сообщать родственникам правозащитника и журналистам, где он находится. 
ВЯДОМЫ КІНАРЭЖЫСЭР ЮРЫ ХАШЧАВАЦКІ ПРЫГАВОРАНЫ ДА 10 СУТАК АРЫШТУ 11:31, 22/04/2002

 Сусьветна вядомы беларускі кінарэжысэр Юры Хашчвацкі прыгавораны судом Савецкага раёну Менску да 10 сутак арышту. Як адзін з арганізатараў Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” Юры Хашчвацкі прызнаны віноўным у парушэньні арт.167 ч.2 КаАН. Нагадаем, што Юры Хашчавацкі ўжо правёў пад вартай трое сутак з моманту затрыманьня 19 красавіка. Зараз можна пэўна казаць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка такім чынам вырашыў расправіцца зь беларускім рэжысэрам, які зьняў пра беларускага дыктатара вядомы фільм “Звычайны прэзыдэнт” і атрымаў за яго прэстыжныя кінапрэміі сьвету. Нагадаем, што праз два дні пасьля эўрапейскай прэм’еры “Звычайнага прэзыдэнта” Юры Хашчвацкі быў зьбіты невядомымі ва ўласнай студыі. 
5 сутак арышту – прысуд праавабаронцу за патрабаваньне захоўваць правы чалавека 11:30, 22/04/2002

 Зьміцер Бародка, правабаронца цэнтру “Вясна” прыгавораны Цэнтральным судом Менску да 5 сутак арышту. Праваабаронца знаходзіўся пад вартай з моманту затрыманьня 19 красавіка. Зьміцер Бародка прызнаны віноўным у парушэньні арт.167 ч.1 КаАП (удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах). Таксама стала вядома, што пакуль вызвалены з-пад варты адзін з арганізатараў Маршу вядомы кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, які папрасіў адваката. Суд над ім адбудзецца сёньня а 16.00. Любоў Кучынская, Максім Шыраеў, Сяргей Пескін, што атрымалі позвы ў суд на заўтра, і якіх міліцыя зьбіралася адправіць назад у спэцпрыёмнік на Акрэсьціна, дзякуючы намаганьням праваабаронцаў вызваленыя. 
Удзельнікаў Маршу пратэсту разьмеркавалі па некалькіх судох Менску 11:29, 22/04/2002

Затрыманых у Маршы Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” людзей пачынаюць разьмяркоўваць па розных судох Менску. 16 чалавек былі адвезеныя ў Цэнтральны суд Менску, каля 10 чалавек будуць судзіць у Партызанскім судзе сталіцы. Астатнія застаюцца сядзець у аўтазаку ля Савецкага суду Менску. Адбываецца гэта ў парушэньне заканадаўства, бо ўдзельнікаў акцыі павінны судзіць толькі судом раёну, у якім адбывалася затрыманьне. Падобна на тое, што такім чынам улады зьбіраюцца разабрацца з усімі затрыманымі, бо сіламі аднаго Савецкага суда сёньня гэта зрабіць было б цяжка. 
5 сутак арышту – прысуд 18-гадовай дзяўчыне за патрабаваньне павысіць стыпендыю 11:28, 22/04/2002

 Актывіст ЗУБРа Аляксандра Анджыеўская асуджаная судом Савецкага раёну Менску да 5 сутак арышту за ўдзел у сацыяльным Маршы Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”. 18-гадовая Аляксандра з пятніцы знаходзілася ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. З позвай зьявіцца ў суд заўтра вызвалены адзін з арганізатараў акцыі Зьміцер Бандарэнка (Хартыя’97). Аднак з астатнімі людзьмі, якім уручаюцца позвы на іншыя дні, адбываецца незразумелае. Любоў кучынская, Максім Шыраеў, Сяргей Пескін адпраўляюцца назад у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік, што зьяўяееца жахлівым парушэньнем заканадаўства. Паводле некаторай інфармацыі, судзьдзі атрымалі загад адпраўляць назад у спэцпрымёнік-разьмеркаавльнік усіх, хто падаў сёньня на судовых працэсах хадайніцтва аб адвакаце. 
За патрабаваньне павысіць пэнсію пэнсіянэр атрымаў 200 тысячаў штрафу 11:27, 22/04/2002

Першыя суды над удзельнікамі Маршу Пратэсту прайшлі ў судзе Савецкага раёну Менску. Штрафам у памеры 200 тысячаў рублёў быў пакараны пэнсіянэр Рыгор Ахроменка. Яго абвінавацілі ў парушэньні артыкула 167 ч.1 КаАП (удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах). Яшчэ адзін удзельнік Маршу, прафэсар Георгій Лепін, падаў хадайніцтва аб адавакаце, і яму ўручылі позву ў суд на 23 красавіка. Нагадаем, што гэты сталы чалавек у выніку разгону міліцыяй дэманстрацыі атрымаў моцныя ўдары нагі й пляча. 
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу не датэлефанаваўся Лукашэнку 11:19, 22/04/2002

Паводле інфармацыі, атрыманай карэспандэнтам “БДГ” у МЗС Нямеччыны, Эўразьвяз даручыў вярхоўнаму прадстаўніку ЭЗ па замежнай палітыцы й бясьпецы Хаўеру Саляне правесьці перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. На думку прадстаўнікоў Эўразьвязу, сп.Саляна зьяўляецца адзіным чалавекам, зь якім беларускі лідэр змог бы сустрэцца і абмеркаваць далейшы лёс місіі АБСЭ ў Менску. Аднак першая спроба правесьці перамовы правалілася. 
ЗША заклікаюць Беларусь спыніць гвалт у Курапатах 11:18, 22/04/2002

Злучаныя Штаты сур’ёзна закляпочаныя нядаўнім гвалтам ва ўрочышчы Курапаты. Невядомыя злачынцы падпалілі адзін з намётаў, у выніку чаго цяжкія апёкі атрымаў чалавек, які на дадзены момант знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Амбасада ЗША заклікае беларускія ўлады да правядзеньня расьсьледаваньня гэтага і іншых выпадкаў гвалту, і прыняцьця мер да прыцягненьня злачынцаў да адказнасьці. 
Павал Шарамет атрымаў прэмію АБСЭ 11:17, 22/04/2002, ”Радыё Свабода”

Беларускі журналіст Павал Шарамет атрымаў штогадовую прэмію Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе – “За журналістыку й дэмакратыю”. АБСЭ адзначыла мужнасьць, праяўленую ў свой час Шараметам пры падрыхтоўцы рэпартажаў аб сытуацыі ў Беларусі. 
Чэская прэса пра візыт у Беларусь прэм’ер-міністра Мілаша Зэмана 11:16, 22/04/2002

Пасьля візыту ў Беларусь прэм’ер-міністра Чэхii Мілаша Зэмана ў Беларусь у чэскім друку зьявіўся шэраг артыкулаў, прысьвечаных гэтый тэме. Мы прапануем вам перавод двух зь іх, якія зьявіліся на першай палаве ў газэце Lidove Noviny. 
Беларускія генэралы адправіліся ў Кітай 11:15, 22/04/2002

Міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў і намесьнік міністра абароны па ўзбраеньню – начальнік Ўзброеных сілаў Беларусі Пётар Рагажэўскі 21 красавіка адправіліся ў Кітай з афіцыйным візытам. Пра гэта БелаПАН паведаміў намесьнік начальніка ўпраўленьня міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі палкоўнік Аляксандар Яцкевіч. 
Гарачая пара прэзыдэнта 11:14, 22/04/2002, “Время новостей”

У барацьбе за пасаду прэзыдэнта “Славнефти” напярэдадні прыватызацыі кампаніі адбыўся нечаканы паварот. На паседжаньні ейнай рады дырэктараў у мінулую пятніцу прадстаўнікі Беларусі (валодаюць 10,8% акцыяў кампаніі) унесьлі кандыдатуру віцэ-прэзыдэнта дзяржаўнай “Роснефти” Анатоля Бараноўскага для абраньня кіраўніком “Славнефти” на пазачарговым сходзе акцыянэра 13 траўня. 
Кампартыя Расеі й Беларусі гатовая прыгрэць Селязьнёва 11:13, 22/04/2002

“У выпадку выключэньня Генадзя Селязьнёва з КПРФ нашая партыя гатовая прыняць яго ў свае шэрагі”, - заявіў карэспандэнту ІА “Росбалт” першы сакаратар ЦК Кампартыі Расеі й Беларусі Алег Шэін. Нагадаем, што 19 красавіка бюро маскоўскага гаркаму КПРФ палічыла “за неабходнае выключыць Селязьнёва Генадзя Мікалаевіча з шэрагаў КПРФ за грубае парушэньне партыйнай дысцыпліны”. Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні павінен прыняць пленум ЦК КПРФ. 
Сёньня ў Менску адбудуцца суды над удзельнікамі сацыяльнага Маршу пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” 11:12, 22/04/2002

Суды над больш чым шасьцюдзесяцьцю ўдзельнікамі Маршу пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, затрыманымі падчас разгону мірнай дэманстрацыі 19 красавіка, пройдуць сёньня ў Савецкім судзе Менску. Затрыманыя ў пятніцу людзі ў чаканьні суда правялі выходныя ў прыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Сярод арыштаваных – вядомы беларускі кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, праваабаронца Зьміцер Бандарэнка, журналіст Мікалай Халезін. Яшчэ адзін арганізатар акцыі – праваабаронца Валеры Шчукін – быў адпраўлены ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік адразу з рэанімацыі Ваеннага шпіталю, куды ён трапіў пасьля жорсткага зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі. Каля 40 чалавек трапілі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік са сьлядамі зьбіцьця. Паводле некаторай інфармацыі, адзін з затрыманых, Леанід Садоўскі, быў адпушчаны зь міліцыі з падазрэньнем на пералом рукі. Падтрымаць гэтых людзей сёньня да суда Савецкага раёну ўжо прыйшлі сваякі й сябры пацярпелых. Усю інфармацыю з судовых працэсаў чытайце на нашым сайце напрацягу дня. 
Міліцыя затрымала 40 чалавек падчас разгону дэманстрацыі 11:11, 22/04/2002, Майкл Уайнс, “Нью-Ёрк Таймс”

Прыкладна 40 дэманстрантаў (паводле больш дакладных дадзеных у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна апынулася 62 чалавекі – заўв.Хартыі`97) яшчэ заставаліся ў Менскай турме ў пятніцу пасьля таго, як міліцыя, узброеная дубінкамі, разагнала Марш Пратэсту супраць нізкага ўзроўню і нізкіх заробкаў. 
11:10, 22/04/2002, “Вашынгтон Пост”

Больш за 100 дэманстрантаў, якія патрабавалі эканамічных пераўтварэньняў былі арштываныя ў выніку разгону шэсьця ў сталіцы Беларусі Менску. У несанкцыянаванай акцыі, што прайшла ў пятніцу, прымала ўдзел звыш 300 чалавек, якія патрабавалі ад ураду павышэньня заробкаў і эканамічнага дабрабыту народу на фоне раскіданай эканомікі савецкага ўзору. 
Аб разгоне мірнай маніфэстацыі ў Менску 19 красавіка 11:09, 22/04/2002, Заява Аб’яднанай грамадзянскай партыі

19 красавіка, ужо які раз, беларускія ўлады прадэманстравалі сваю непавагу да канстытуцыйнага права грамадзян на правядзеньне шэсьцяў і мітынгаў. Удзельнікі акцыі “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, у сваёй большасьці моладзь, былі блякіраваныя міліцыяй і адмысловымі падразьдзеламі ў цэнтры сталіцы на чале з сумна вядомым Зьмітром Паўлічэнкам, зь якім напярэдадні акцыі сустракаўся Аляксандар Лукашэнка. Пачалася адкрытая зачыстка, якая суправаджалася зьбіцьцём людзей і масавымі затрыманьнямі. Так рэжым адрэагаваў на патрабаваньне выканаць перадвыбарчыя абяцаньні кандыдата ў прэзыдэнты Лукашэнкі й павысіць узровень жыцьця грамадзян Беларусі. 
ЗША далучаюцца да Эўразьвязу і цалкам падтрымліваюць місію АБСЭ ў Беларусі 11:08, 22/04/2002

Злучаныя Штаты далучыліся да Эўразьвязу і заявілі пра поўную падтрымку Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі і выконваючага абавязкі ейнага кіраўніка Мішэля Рывалье, якому Беларусь адмовіла ў падаўжэньні візы. “Мы лічым працу місіі АБСЭ ў Беларусі неабходнай для разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў і выкананьня абавязацельстваў АБСЭ, -- заявіў на паседжаньні Сталай рады АБСЭ ў Вене амбасадар Стывен М.Мінікес. – Далейшыя перашкоды працы КНГ ня толькі парушаюць прынцыпы, на якіх заснаваная гэтая арганізацыя, але і што самае сумнае, спыняюць жаданьне Беларусі спыніць сваю самаізаляцыю”. Ніжэй тэкст ягонай заявы: 
Прадстаўнік амбасады ЗША назваў пажар у Курапатах “сур’ёзным злачынствам супраць правоў чалавека” 11:07, 22/04/2002

Намесьнік кіраўніка амбасады ЗША ў Беларусі Джозэф П.О’Ніл у інтэрвію карэспандэнту БелаПАН назваў “страшным і сур’ёзным злачынствам супраць правоў чалавека” падпал намёту валанцёраў у Курапатах. Нагадаем, што ў выніку падпалу намёту, што адбыўся ў мінулую ноч, сур’ёзна пацярпеў і знаходзіцца ў рэанімацыі шпіталю “Хуткай дапамогі” Менску 24-гадовы Алесь Поклад. 
Беларусь рыхтуецца правесьці гуманітарную акцыю ў Іраку 11:06, 22/04/2002

Гуманітарную акцыю плянуе правесьці беларускае кіраўніцтва ў Іраку, перадае карэспандэнт РІА “Новости”. З гэтай мэтай на 22-26 красавіка заплянаваны візыт у Ірак беларускай дэлегацыі. Яе ўзначаліць намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Леанід Козік. У складзе дэлегацыі прадстаўнікі міністэрстваў аховы здароўя і гандлю, Нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” і СП “Белфарм”. 
|  |
|