Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША далучаюцца да Эўразьвязу і цалкам падтрымліваюць місію АБСЭ ў Беларусі
11:08, 22/04/2002

Злучаныя Штаты далучыліся да Эўразьвязу і заявілі пра поўную падтрымку Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі і выконваючага абавязкі ейнага кіраўніка Мішэля Рывалье, якому Беларусь адмовіла ў падаўжэньні візы. “Мы лічым працу місіі АБСЭ ў Беларусі неабходнай для разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў і выкананьня абавязацельстваў АБСЭ, -- заявіў на паседжаньні Сталай рады АБСЭ ў Вене амбасадар Стывен М.Мінікес. – Далейшыя перашкоды працы КНГ ня толькі парушаюць прынцыпы, на якіх заснаваная гэтая арганізацыя, але і што самае сумнае, спыняюць жаданьне Беларусі спыніць сваю самаізаляцыю”. Ніжэй тэкст ягонай заявы:

Злучаныя Штаты вітаюць прысутнасьць сп.Рывалье, які выконвае абавязкі кіраўніка Кансультатыўна-назіральнай групы (КНГ) у Беларусі, на гэтым паседжаньні АБСЭ.

Мы далучаемся да Эўразьвязу і заяўляем пра нашу поўную падтрымку сп.Рывалье. Выказваем таксама нашу цьвёрдую падтрымку іншым супрацоўнікам місіі АБСЭ ў Беларусі і іх працы. Яна ўключае ў сябе выкананьне праектаў, распрацаваных КНГ, і рэгулярныя справаздачы аб разьвіцьці сытуацыі. Гэтую дзейнасьць неабходна працягваць і прасоўваць наперад.

Сп.Рывалье зьяўляецца вышэйшым прадстаўніком арганізацыі ў Беларусі, і мы заклікаем Беларусь неадкладна падоўжыць ягоную візу.

Сп.старшыня, дачыненьні АБСЭ зь Беларусяй пэрсаніфікаваныя ў працы тых асобаў, якія прадстаўляюць арганізацыю як супрацоўнікі місіі ў Беларусі. Дачыненьні Беларусі з АБСЭ і КНГ павінна вызначаць супрацоўніцтва.

Мы лічым працу місіі АБСЭ ў Беларусі неабходнай для разьвіцьця дэмакратычных інстытутаў і выкананьня абавязацельстваў АБСЭ. Далейшыя перашкоды працы КНГ ня толькі парушаюць прынцыпы, на якіх заснаваная гэтая арганізацыя, але і, што самае сумнае, падрываюць жаданьне Беларусі спыніць сваю самаізаляцыю.

Сп.старшыня, для эфэктоўнай працы місіі АБСЭ ў Беларусі неабходнае цьвёрдае кіраўніцтва. Акрамя таго, для канструктыўнага дыялёгу аб будучай працы місіі неабходныя два партнёры.

Мы падтрымліваем вашыя намаганьні па забесьпячэньні такога кіраўніцтва місіяй, і з гэтай мэтай, а таксама для таго, каб палепшыць пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж АБСЭ і Беларусяй і дазволіць місіі эфэктоўна выконваць сваю працу, мы заклікаем неадкладна прызначыць новага кіраўніка місіі КНГ.

Мы таксама заклікаем Вас зрабіць усе дадатковыя крокі, неабходныя і мэтазгодныя для патрэбнага папаўненьня і паўнацэннага функцыянаваньня КНГ.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: