Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кампартыя Расеі й Беларусі гатовая прыгрэць Селязьнёва 11:13, 22/04/2002
“У выпадку выключэньня Генадзя Селязьнёва з КПРФ нашая партыя гатовая прыняць яго ў свае шэрагі”, - заявіў карэспандэнту ІА “Росбалт” першы сакаратар ЦК Кампартыі Расеі й Беларусі Алег Шэін. Нагадаем, што 19 красавіка бюро маскоўскага гаркаму КПРФ палічыла “за неабходнае выключыць Селязьнёва Генадзя Мікалаевіча з шэрагаў КПРФ за грубае парушэньне партыйнай дысцыпліны”. Канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні павінен прыняць пленум ЦК КПРФ.