Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарачая пара прэзыдэнта
11:14, 22/04/2002, “Время новостей”

У барацьбе за пасаду прэзыдэнта “Славнефти” напярэдадні прыватызацыі кампаніі адбыўся нечаканы паварот. На паседжаньні ейнай рады дырэктараў у мінулую пятніцу прадстаўнікі Беларусі (валодаюць 10,8% акцыяў кампаніі) унесьлі кандыдатуру віцэ-прэзыдэнта дзяржаўнай “Роснефти” Анатоля Бараноўскага для абраньня кіраўніком “Славнефти” на пазачарговым сходзе акцыянэра 13 траўня.

У чацьвер, як вядома, прэм’ер Міхаіл Касьянаў загадаў “забясьпечыць абраньне” на гэтую пасаду віцэ-прэзыдэнта “Славнефти”, які раней працаваў у “Сибнефти” Юры Суханава (расейскі бок валодае 75% акцыяў). Экспэрты называюць такое разьвіцьцё падзеяў актывізацыяй дзейнасьці Межпромбанка, які ня супраць набыць частку (19,68%) дзяржпакету акцыяў “Славнефти” на аўкцыёне ў канцы гэтага году.

Беларускі бок, які падтрымліваў сёньняшняга кіраўніка “Славнефти” Міхаіла Гуцырыева. Пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімерам Пуціным на гэтую тэму ўжо не выказваліся. Прэзыдэнт дзяржканцэрну “Белнафтахім” Іван Бамбіза толькі заяўляў, што не застанецца абыякавым і будзе вылучаць кандыдатуру, але чыю – не сказаў.

У Мінэканомікі Беларусі зьвяртаюць увагу на тое, што ідэя вылучыць Анатоля Бараноўскага зьявілася ў Аляксандра Лукашэнкі пасьля ягонай сустрэчы зь дзяржаўным сакратаром “саюзу” Расеі й Беларусі Паўлам Барадзіным. Гэты факт можа сьведчыць пра тое, што фігура сп.Бараноўскага блізкая да Межпромбанка: сп. Барадзін даўно вядомы сувязямі з кіраўніком “Межпрома” Сяргеям Пугачовым. Сам віцэ-прэзыдэнт “Роснефти” па доўгу службы працаваў з гэтым банкам падчас стварэньня кампаніі “Русский уголь”. А з камандай уладальніка “Сибнефти” Раманам Абрамовічам ён ня вельмі ладзіць: у студзені 1998 году былы прэзыдэнт “Роснефти” Юры Бяспалаў (блізкі да “Сибнефти”) нават падпісаў загад аб адстаўцы сп.Бараноўскага. Праўда, загаду ходу ня далі, і сп.Бараноўскі займае ранейшую пасаду.

У “Роснефти” кажуць, што даведаліся пра ягонае вылучэньне толькі пасьля паседжаньня рады дырэктараў “Славнефти”. З прэзыдэнтам “Роснефти” Сяргеям Багданчыкавым сп.Бараноўскі ня раіўся. “Гэта асабістае рашэньне Анатоля Іванавіча”, - так пракамэнтаваў вылучэньне сп.Бараноўскага на пасаду прэзыдэнта “Славнефти” прэсавы сакратар “Роснефти” Аляксандар Сьцепаненка.

Магчымасьць кандыдата ад Беларусі заняць пасаду прэзыдэнта Расейска-беларускай дзяржаўнай нафтакампаніі пакуль выглядае дастаткова безнадзейна. Але, як мяркуюць у Мінэканомікі Беларусі, ня выключана, што кандыдатура Юры Суханава да 13 траўня будзе зьнятай, і тады Анатоль Бараноўскі застанецца адзіным прэтэндэнтам. Межпромбанк, як стала зразумела пасьля некалькіх сюжэтаў на падкантрольным яму канале ТВ-3, мае намер разгарнуць шырокую кампанію супраць Рамана Абрамовіча і “Сибнефти”, мэтай якой у дадзеным выпадку зьяўляецца адмена распараджэньня Міхаіла Касьянава аб вылучэньні сп.Суханава. Бо банк ужо пачаў рыхтавацца да абраньня прэзыдэнта “Славнефти” і згодна дамоўленасьці з Міхаілам Гуцырыевым ужо здолеў прызначыць першым віцэ-прэзыдэнтам кампаніі свайго першага намесьніка кіраўніка Аляксандра Гнусарава – фактычна на полі дзейнасьці сп.Суханава, які пайшоў у адпачынак.

Шанцы ажыцьцявіць гэтую ідэю залежаць толькі ад таго, наколькі моцныя пазыцыі Міхаіла Касьянава да “піцерскай каманды”, да якой далучаюць Межпромбанк. Часу для барацьбы (з улікам сьвятаў) засталося няшмат.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: